Темы

Кантроль за своечасовым праходжаннем тэхагляду ўзмоцняць у Беларусі з 21 сакавіка

Супрацоўнікі УП “Белтэхагляд”, Дзяржаўтаінспекцыі і Транспартнай інспекцыі з 21 па 30 сакавіка правядуць сумесную рэспубліканскую дэкаду “Дзяржтэхагляд”, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

“Асноўная мэта акцыі – узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане”, – адзначылі спецыялісты.

Статыстыка, якую мае Мінтранс, сведчыць, што ад 17 працэнтаў да 23 працэнтаў аўтаўладальнікаў штогод ігнаруюць працэдуру дзяржтэхагляду. “Тым самым яны пакідаюць без увагі не толькі тэхнічны стан сваіх аўтамабіляў, але і бяспеку тых, хто знаходзіцца побач”, – канстатавалі ў прэс-службе.

Такія аўтаўладальнікі могуць быць пакараны штрафам у памеры да трох базавых велічынь (цяпер адна базавая складае Br210 тыс.). Пры паўторным на працягу года парушэнні штраф павялічваецца да пяці базавых велічынь.

Удзельнікі сакавіцкіх рэйдаў будуць правяраць аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама аўтамабілі, якія маюць відавочныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе. “Асаблівая ўвага будзе ўдзелена кантролю за сапраўднасцю адзнак у дакументах аб праходжанні дзяржтэхагляду, для чаго будзе арганізаваны аператыўны доступ да электронных баз прадпрыемства “Белтэхагляд”, – падкрэслілі спецыялісты.

У прэс-службе нагадалі, што за падробліванне або выкарыстанне фальшывых дакументаў, штампаў, пячатак прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость