Темы

Кароткачасовыя ападкі і слабы галалёд чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя

Кароткачасовыя ападкі і слабы галалёд чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«Першы тыдзень сакавіка ў Беларусі выдаўся цёплым. Сярэднясутачныя тэмпературы паветра перавышаюць кліматычную норму на 4-8 градусаў. Такі высокі тэмпературны фон спрыяў хуткаму раставанню снежнага покрыва і лёду на рэках і вадаёмах. Паводле апошніх даных, амаль паўсюль снежнае покрыва адсутнічае, толькі месцамі ў паўночных раёнах краіны яго вышыня яшчэ складае 1-2 см», — адзначыла Святлана Рыбакова.

У бліжэйшыя суткі, 11 сакавіка, умовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць паніжанага атмасфернага ціску, па паўночна-заходняй палавіне праявіцца ўплыў франтальнага раздзелу, тут пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5, удзень будзе 5-11 градусаў цяпла.

У суботу, 12 сакавіка, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту, які паволі перамяшчаецца з поўначы на поўдзень. У начны час пераважна па паўночна-заходняй палавіне, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным захадзе з мокрым снегам, магчымы слабы галалёд. У асобных раёнах — туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5, удзень чакаецца ад 1 градуса цяпла па поўначы да 8 цяпла па поўдні краіны.

У нядзелю, 13 сакавіка, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў больш свежай і сырой паветранай масе. Месцамі будуць адзначацца невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах — туман, слабы галалёд, уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 4 да плюс 3, удзень будзе ад нуля да плюс 5, па поўдні месцамі да 7 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня, 14-15 сакавіка, Беларусь апынецца на перыферыі антыцыклону, цэнтр якога будзе размешчаны над поўднем Скандынаўскага паўвострава. У панядзелак — аўторак месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 0 — мінус 5, пры праясненнях да мінус 7, удзень будзе ад нуля да плюс 5, 15 сакавіка месцамі да 7 градусаў цяпла.

Последние новости

Общество

В Глусском районе сегодня работал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

МНС. О ПРЕДОТВРАЩЕНИИ ФАКТОВ ВЫПЛАТЫ ЗАРАБОТНОЙ ПЛАТЫ «В КОНВЕРТАХ»

21 сентября 2026
Читать новость
Образование

Изучение учебных предметов на повышенном уровне в 2025/2026 учебном году было организовано в 5 учреждениях общего среднего образования Глусского района

21 сентября 2026
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

КГК Могилёвской области 22 сентября проведет горячую линию по подготовке к отопительному сезону

21 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем