Темы

Матэматыка — навука важная, выкладаць яе — справа адказная!

Кожны чалавек пагодзіцца з тым, што матэматыка займае важную ролю ў паўсядзённым жыцці і сустракаецца на кожным кроку: пры ажыццяўленні пакупак у крамах, пры планаванні сямейнага бюджэту, пры будаўніцтве хаты, нават пры прыгатаванні ежы.

Асновы матэматычных ведаў закладваюцца падчас навучання ў школе, фундамент фарміруецца ў пачатковых класах. З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і для развіцця пазнавальнай і творчай актыўнасці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Глускага раёна праводзіўся раённы прадметна-метадычны тыдзень па матэматыцы сярод вучняў пачатковых класаў.

У першы дзень у школах адбылося ўрачыстае адкрыццё, на якім амаль што да ўсіх дзяцей у госці завіталі каралева або царыца Матэматыка і яе падданыя — Лічбы і Лікі.

У сярэдняй школе № 1 імя С. І. Грахоўскага вучні першых класаў разам з бацькамі намалявалі лічбы ў вобразах жывёл, птушак, выканалі аплікацыі з геаметрычных фігур. Другакласнікі падрыхтавалі малюнкі да прыказак, а дзеці з трэціх класаў знайшлі, намалявалі, надрукавалі матэматычныя рэбусы. Акрамя таго, “пачаткоўцы” здзейснілі “Падарожжа па краіне Матэматыкі”, удзельнічалі ў пасяджэнні Клуба вясёлых матэматыкаў, малой матэматычнай алімпіядзе, праводзілі даследчыя работы.

У Макавіцкай школе кожны дзень тыдня меў пэўную тэматыку. Панядзелак стаў днём займальнай матэматыкі, аўторак — днём адкрытых заняткаў, у сераду адбыліся матэматычныя спаборніцтвы, у чацвер вучні знаёміліся з гісторыяй навукі, а пятніца была днём матэматычнай мазаікі. У Завалочыцкай школе прайшлі акцыя “Лепшы сшытак па матэматыцы”, урок матэматычных спаборніцтваў, розныя тэматычныя конкурсы. Падчас матэматычнай латарэі ўсе навучэнцы пачатковых класаў спаборнічалі ва ўменні рашаць займальныя задачы, імкнучыся набраць як мага больш балаў. Адметна пачаўся тыдзень матэматыкі ў Каткаўскай школе: тут у дзень адкрыцця была праведзена спартыўна-матэматычная эстафета “Спорт, матэматыка і я — сябры”. Ва ўсіх конкурсах, акрамя спартыўнага, яе ўдзельнікі павінны былі выканаць матэматычнае заданне. А ў СШ № 2, апроч традыцыйных заняткаў і мерапрыемстваў, малодшыя школьнікі наведалі бібліятэку, дзе былі арганізаваны прэзентацыя “Інтэлектуал” і тэматычная выстава кніг.

У Заеліцкай школе да правядзення прадметнага тыдня падышлі з той пазіцыі, што кожны навучэнец — актыўны ўдзельнік. Сваё падарожжа па каралеўстве Матэматыкі вучні пачалі са станцыі «Матэматычныя цуды і таямніцы». У аўторак пачаткоўцы апынуліся на станцыі «Заапарк», а ў сераду заняліся журналісцкім расследаваннем. Кожны клас атрымаў заданне высветліць, дзе можна сустрэць матэматыку ў жыцці. Першакласнікі шукалі на дарозе: лічылі палоскі ў дарожнай зебры, адрознівалі геаметрычныя фігуры ў дарожных знаках… Вучні другога класа накіраваліся ў краму, дзе зразумелі, наколькі важная матэматыка ў прафесіі прадаўца. Трэцякласнікі з задавальненнем дапамаглі паштальёну лічыць газеты і часопісы, а вучні чацвёртага класа — кухару школьнай сталовай размяркоўваць па сталах патрэбную колькасць талерак, лыжак, сурвэтак. Інтэлектуальная гульня «Вучымся беражлівасці», што была наладжана ў чацвер, дазволіла абагульніць і паглыбіць прыродаахоўныя, эканамічныя і энергазберагальныя веды школьнікаў. У пятніцу ўсе ўдзельнікі тыдня трымалі справаздачы перад каралём Матэматыкі, іх праекты склалі цэлую матэматычную кнігу.

Трэба адзначыць, што раённы тыдзень матэматыкі паспяхова і на дастойным узроўні прайшоў ва ўсіх дзесяці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

Н. НЯКРАСАВА,

метадыст раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024