• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Медыцына — гэта маё

Суббота, 5.03.2016 13:55. Category: Общество    

Так выйшла, што з гераіняй гэтага артыкула асабіста мне сустрэцца не давялося: участковы ўрач-тэрапеўт Наталля Дзядзюля зараз праходзіць перападрыхтоўку на ўрача агульнай практыкі. І вучоба гэтая доўжыцца ні многа ні мала, а чатыры месяцы, таму ўсю неабходную інфармацыю пра спецыяліста, які па выніках штогадовага спаборніцтва сярод работнікаў вядучых прафесій устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна прызнаны “Лепшым па прафесіі”, атрымала па месцы работы — у цэнтральнай раённай бальніцы.

Як адзначыла галоўны ўрач ЦРБ Ірына Пятрова, Наталля Дзядзюля — высокакваліфікаваны спецыяліст, адказны, старанны, дысцыплінаваны работнік. Гэта пацвярджаецца хаця б тым фактам, што яна згадзілася паехаць на такую працяглую перападрыхтоўку, між тым, маючы трох непаўналетніх дзяцей, магла ад гэтага пакуль што адмовіцца. Аднак званне лепшага ўрача 2015 года Наталля Пятроўна атрымала не толькі за якасці характару і стаўленне да службовых абавязкаў, але і па аб’ектыўных паказчыках, яны называюцца індыкатары якасці. Скажам, летась ахоп дыспансерызацыяй хворых, якія падлягаюць актыўнаму назіранню, на ўчастку №4, на якім працуе Наталля Дзядзюля, перавысіў 99 працэнтаў, узровень рэнтгенафлюараграфічнага абследавання жыхароў склаў 98 працэнтаў, а паказчык пярвічнага выхаду на інваліднасць сярод асоб працаздольнага ўзросту за год знізіўся на 10 працэнтных пунктаў. Аднак не лічбамі адзінымі характарызуецца работа ўчастковага тэрапеўта Наталлі Дзядзюлі. Нямалаважна і тое, што за ўвесь час яе работы абгрунтаваных скаргаў ад пацыентаў не паступала. Зрэшты, здзіўляцца гэтаму не варта: вынік вельмі часта бывае менавіта такім, калі чалавек і яго прафесія супадаюць.

Стаць урачом Наталля марыла з дзяцінства, але разумела, што само сабой гэта не атрымаецца, таму вучылася заўсёды добра. Паступіла ў медуніверсітэт (Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт скончыла ў 2003 годзе), стажыроўку праходзіла ў адной з бальніц Бабруйска, а потым пачала працаваць урачом-тэрапеўтам Глускай цэнтральнай раённай бальніцы. Тут жа сустрэла свой лёс, сваё каханне, і калега Андрэй Мікалаевіч стаў яе мужам. Як лічыць сама Наталля Пятроўна (мы з ёй пагутарылі па тэлефоне), ніякімі выдатнымі якасцямі яна не валодае, як не валодае сакрэтамі таго, як стаць лепшым па прафесіі.

— Тут усё проста, — гаворыць яна, — да пацыентаў я стараюся адносіцца так, як хацела б, как іншыя адносіліся да мяне. Сябе ні ў якай іншай дзейнасці, акрамя медыцыны, не ўяўляю. Мне і сапраўды падабаецца тое, чым я займаюся, гэта маё. Пры гэтым ні я, ні мой муж свае службовыя праблемы дадому не нясём — дома хапае сваіх і клопатаў, і заняткаў, і тэм для размоў, і падстаў для радасці. У нас падрастаюць два хлопчыкі (Мікіта, 8 гадоў, і Павел, 4 гады) і дзяўчынка — трохгадовая Ульяна — з імі не засумуеш.

Нясумным чалавекам мне падалася і сама Наталля Пятроўна, пры гэтым простым і шчырым. Адчувалася, што пры размове яна ўсміхаецца, і ад гэтага было лёгка і хораша.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Вікторыі СЕЛІВАНАВАЙ

« Новые торты к 8 Марта
«Расплатились за Даниэллу» »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (436)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (53)
    • Культура (309)
    • Общество (4 973)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (348)
    • Творческие проекты (199)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (386)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top