Темы

Мінгандаль прапануе даць магчымасць пакупніку вярнуць тавар з інтэрнэт-магазіна на працягу 7 дзён

Мінгандаль прапануе даць магчымасць пакупніку вярнуць тавар, набыты ў інтэрнэт-магазіне, на працягу 7 дзён. Гэта прадугледжана змяненнямі, якія плануецца ўнесці ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”, паведаміла 10 сакавіка журналістам начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Мінгандлю Ірына Барышнікава на прэс-канферэнцыі, арганізаванай у прэс-цэнтры БЕЛТА.

“Сёння вядзецца работа Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў сумесна з Мінгандлем і іншымі зацікаўленымі па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у закон” Аб абароне правоў спажыўцоў”. У прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне “перыяду ахаладжэння” тавараў пры набыцці з дапамогай інтэрнэту, па пошце і г.д. Прадугледжваецца, што на працягу 7 дзён можна будзе вярнуць любы якасны тавар”, – адзначыла Ірына Барышнікава. Яна растлумачыла, што вярнуць можна будзе нават якасныя складанатэхнічныя тавары, чаго цяпер зрабіць немагчыма.

Акрамя таго, Мінгандаль прапануе прадугледзець у законе забарону на змяненне цаны тавару па дагаворы куплі-продажу па ўзорах з моманту ажыццяўлення заказу тавару, а таксама забарону на ўстанаўленне адносна аднаго і таго ж тавару розных цэн у залежнасці ад спосабу іх аплаты – наяўнага або безнаяўнага разліку. “Мы цяпер у інтэрнэт-магазінах нярэдка сутыкаемся з такімі сітуацыямі, таму больш дакладна хочам у законе прапісаць гэтыя патрабаванні”, – сказала начальнік упраўлення.

Змяненні ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” неабходны для прывядзення норм заканадаўства ў адпаведнасць з практыкай узаемаадносін суб’ектаў гаспадарання і спажыўцоў, з міжнароднымі дагаворамі і тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза. “Вядома, гэту работу мы будзем праводзіць абдумана, каб ні ў якім разе не пагоршыць правы нашых спажыўцоў”, – падкрэсліла Ірына Барышнікава.

Таксама плануецца ўдакладніць кампетэнцыі дзяржаўных органаў у сферы абароны правоў спажыўцоў.

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость