Темы

Мінгандаль растлумачыў механізм акруглення цэн і тарыфаў пасля дэнамінацыі

Міністэрства гандлю растлумачыла механізм акруглення цэн і тарыфаў пасля дэнамінацыі, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Адпускныя і рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца за прынятую адзінку вымярэння (штуку, адзінку, дзясятак, метр, кілаграм, літр), на якую ўстанаўліваецца цана (тарыф).

Рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца да капейкі згодна з арыфметычнымі правіламі. Калі пры пераліку ўтвараюцца дробавыя часткі капеек, сума павінна быць акруглена да цэлай капейкі. «Калі дробавая частка мешая за 0,5 капейкі, то яна адкідаецца і сума зніжаецца да цэлай капейкі, а калі гэта частка складае 0,5 і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі», — растлумачылі ў Мінгандлі.

Пры фарміраванні рознічных цэн на тавары і прадукцыю грамадскага харчавання, на якія ўстаноўлены гранічныя гандлёвыя надбаўкі (нацэнкі), акругленне ажыццяўляецца пасля налічэння гэтых надбавак і падатку на дабаўленую вартасць. «Пры ўвядзенні парадку акруглення цэн суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці неабходна ў абавязковым парадку захоўваць гранічныя памеры гандлёвых надбавак (нацэнак) па таварах, прадукцыі грамадскага харчавання, адносна якіх ажыццяўляецца цэнавае рэгуляванне», — падкрэслілі ў ведамстве. У аб’ектах грамадскага харчавання акругляецца рознічная цана стравы, вырабу, порцыі, адзінкі тавару.

Пры рэалізацыі вагавога і мернага тавару акругляецца кошт кожнай пакупкі згодна з арыфметычнымі правіламі. Калі пры пераліку ўтвараюцца дробавыя часткі капеек, то дзейнічае той жа механізм, што і пры ўстанаўленні рознічных цэн.

Пры вызначэнні рознічных цэн на камплект тавараў акругляецца цана кожнай адзінкі, якая ўваходзіць у яго склад, асобна. Пасля падсумоўвання рознічных цэн, з улікам акруглення цаны кожнай адзінкі тавару, цана камплекта не акругляецца. Пры адсутнасцi цэн на асобныя адзінкі акругляецца цана такога камплекта.

Акрамя таго, пры вызначэнні рознічных цэн на вагавыя вырабы з каштоўных металаў, адпускныя цэны на якія ўстаноўлены за грам вырабу, спачатку акругляецца рознічная цана 1 грама вырабу да цэлага ліку капейкі, потым рознічная цана вырабу ў адпаведнасці з агульным парадкам акруглення цэн. Акругленне рознічных цэн на штучныя вырабы з каштоўных металаў ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

Калі тавары рэалізуюцца са скідкай з рознічнай цаны, то акругляецца сума скідкі і кошт кожнай адзінкі тавару да бліжэйшага дзеючага ў Беларусі наміналу грашовай адзінкі.

Парадак акруглення адпускных цэн вызначаецца суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці самастойна.

Акругленню падлягаюць сфарміраваныя тарыфы на бытавыя паслугі (з улікам усіх відаў падаткаў і непадатковых плацяжоў у адпаведнасці з падатковым і бюджэтным заканадаўствам і прыбытку). У выпадку, калі тарыфы на бытавыя паслугі фарміруюцца без уліку кошту сыравіны, матэрыялаў, запасных частак, вузлоў, агрэгатаў, фурнітуры, то акругленню падлягаюць асобна сфарміраваныя тарыфы на паслугі і кошт гэтых матэрыялаў і вузлоў.

У Беларусі 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя ў маштабе 10000:1. У выніку гэтага ў краіне будуць уведзены ў абарачэнне новыя банкноты і манеты.

Последние новости

Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси

13 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость