Темы

На Масленіцу ў Глуску

На Масленіцу ў Глуску

Канешне, у наш Глуск на мерапрыемствы не заязджаюць эстрадныя мегазоркі, каб пацешыць народ сваімі хітамі. Не, мы б не адмовіліся ад такой дабрачыннасці якога Хлястова ці Білана, але ці толькі гэта трэба чалавеку для свята? Прыкладна такія думкі ўзнікалі ў мяне ў суботу, падчас масленічнага гуляння на бульвары Грахоўскага. Ну а праўда, што патрэбна для свята і добрага настрою? Я так мяркую, што песня. Дык удзельнікі хваставіцкай самадзейнасці ды артысты раённага Дома культуры й вельмі добра спявалі, яшчэ й песні такія, што даўно маюць права называцца народнымі. Словы вядомыя — стой ды падпявай! Кажуць, на свята не абысціся без чаркі ды шкваркі. Ну, аб першым кожны, калі хацеў, клапаціўся сам, а вось шашлык быў, нават пад рознымі “брэндамі” — ад Глускага райпо і ад райаграпрамтэхзабеспячэння. Само сабою, і бліны былі — што ж без іх за Масленіца? Ой, не ўтрымалася, забылася на ўсе дыеты, паспытала. Смаката! Яшчэ ў нас любяць розныя конкурсы ды забаўкі. Былі! І косы плялі са стужачак, і колцы кідалі, і прыпеўкі  — у каго лепш атрымаецца — пелі. Даўно, казалі, не рабілі ў Глуску “слупа”. На гэту Масленіцу ўсё выправілі, слуп вышэзны паставілі, бутэлек на яго навешалі, а ў бутэльках — запіскі з назвамі прызоў. Ага, дабярыся ж яшчэ да тых прызоў, страшна… Але жадаючых набралася, і нямала, ды толькі самыя ўпартыя і смелыя атрымалі ўзнагароды. Скажу вам, было па што лезці: мех картоплі, мех зерня, шампанскае ды плецены кошык. Не ведаю, ці “дажыла” хоць да вечара бутэлька з шыпучым, а вось астатніх прызоў іх уладальнікам хопіць, думаю, надоўга. Асабліва шумна і ажыўлена на святочнай пляцоўцы станавілася, калі дужыя хлопцы з глускіх прадпрыемстваў выходзілі “да каната”.

Як жа яны стараліся, як цягалі гэтую вяроўчыну, так, што аж саміх часам шпурляла з боку ў бок. Не, слабакамі не выглядаў ніхто, але ж з сямі ўдзельнікаў абавязкова хто-небудзь павінен быў стаць першым, а нехта — і апошнім. Мне здаецца, дарэчы, было б проста сорамна, каб пераможцамі не сталі работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях — яны ж нашы абаронцы, і падрыхтоўка ў іх не абы-якая, а спецыяльная. Так і выйшла — у РАНС 1-е месца. “Канверт 2-й ступені” заваявалі будаўнікі — ПМК-249, ну а пачэснае 3-е месца — хлопцы з лясгаса. Усе прызёры атрымалі грашовыя прэміі, а астатнія каманды (“Жылкамгас”, АП-15, гаргаз, райпо) — вялікі дзякуй ад арганізатараў спаборніцтва.

Пасля ўсіх забаў і гульняў глушчан ужо традыцыйна запрасілі завязаць рознакаляровыя стужачкі на сімвалічнай фігуры Зімы. Кожны думаў пры гэтым пра сваё — пра хваробу, праблемы ў аса-бістым жыцці,  трывогу за блізкіх. Бо гэтыя сімвалічныя стужачкі згарэлі потым у агні разам з Зімою, і хочацца верыць — згарэлі з імі нашы няшчасці і клопаты. Смешна і падобна на казку? Але ж верыць хочацца, таму, як і кожны год, да лялькі Зімы стаяла чарга…

Канешне, расказваць пра свята можна бясконца… І пра кірмаш, і пра танцы, і пра атракцыёны. Але не стану, бо не хопіць старонак у газеце. Кропку ж хачу паставіць на словах удзячнасці ўсім, хто меў дачыненне да арганізацыі кірмашу. Здаецца мне, што на гэты раз было лепш, чым калі раней. Хоць і не выступаў на прыступках “Арыёна” Стас Міхайлаў — і без яго было весела, цікава, гаспадыні знайшлі што купіць, гаспадары — з чым адсвяткаваць. Вось і добра. Хай так і будзе.

Алена ВАЛОШКА

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем