Натарыус растлумачыць
Бясплатную кансультацыю па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў можна будзе атрымаць у мясцовай натарыяльнай канторы 15 сакавіка. Як патлумачыла натарыус Глускага раёна Таццяна Грамыка, такая акцыя праходзіць па ўсёй краіне і прымеркавана да дзяржаўнага свята — Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Скарыстацца бясплатнай паслугай у гэты дзень можа любы жыхар раёна незалежна ад грамадзянства.
Т. ЛУГАВАЯ