Темы

Незвычайныя экскурсіі па Беларусі правядуць бясплатна 23 і 24 красавіка

Бясплатныя экскурсіі па Беларусі пройдуць 23 і 24 красавіка ў час «Фэсту экскурсаводаў», паведаміў гісторык, прадстаўнік аргкамітэта фестывалю Цімафей Акудовіч.

«У гэтым годзе мы паспрабуем зрабіць «Фэст экскурсаводаў» яшчэ больш маштабным і цікавым. Разлічваем, што будзе больш як 100 экскурсій, прычым яны пройдуць не толькі ў Мінску, але і абласных гарадах, раённых цэнтрах. У планах пашырыць формы экскурсій — будуць экскурсіі на веласіпедах, джыпах, байдарках, спецыяльныя мерапрыемствы плануецца арганізаваць для дзяцей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі», — расказаў Цімафей Акудовіч. Фестываль падтрымае Міністэрства спорту і турызму.

Фестываль прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін (Дню сусветнай спадчыны), які адзначаецца 18 красавіка. Як расказаў Цімафей Акудовіч, Міжнародны савет па захаванні помнікаў і славутых мясцін (ICOMOS) аб’явіў 2016-ы годам помнікаў спорту, таму беларускі фестываль таксама закране гэту тэматыку.

«У бягучым годзе мы паспрабуем арганізаваць цікавыя экскурсіі менавіта па спартыўных аб’ектах. Канкрэтныя спарткомплексы і мясціны пакуль не вызначаны, але такія экскурсіі абавязкова будуць — мяркую, людзям цікава даведацца пра гісторыю спорту ў нашай краіне і перспектывы», — дадаў ён.

Аргкамітэт мерапрыемства адкрыты для прапаноў — усе экскурсаводы, якія жадаюць паўдзельнічаць у мерапрыемстве, могуць падаць заяўку да 1 красавіка. Спіс бясплатных экскурсій, на якія можна будзе запісацца турыстам, з’явіцца на партале Guides.by за некалькі тыдняў да фестывалю.

«Фэст экскурсаводаў» праводзіцца ў Беларусі з 2009 года. Традыцыйна экскурсіі арганізуюцца на некалькіх мовах.

Последние новости

Общество

Начальником отдела землеустройства Глусского районного исполнительного комитета работает Светлана Юрьевна Бабак

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Как в Глуске прошли районные соревнования на лучшее санитарное формирование гражданской обороны

13 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Олег Дьяченко проведет прямую линию и прием граждан 17 июня

13 июня 2026
Читать новость
Образование

В Глуске прошел районный выпускной вечер

12 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Выездной прием граждан в Славковичском сельском исполнительном комитете 16 июня проведет Алексей Журавлёв

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги учебно-полевых сборов в Глуске

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем