Темы

Падзякі. Віншаванні. Узнагароды

Падзякі. Віншаванні. Узнагароды

Мы жывём у такі час, калі ўсё больш і больш вызначальнымі фактарамі жыцця становяцца лічбы, працэнты, паказчыкі. Гэтага патрабуюць умовы, і спрачацца з гэтым не варта. Таму вельмі добра і вельмі правільна, што ёсць такія дні, такія ўрачыстасці, дзе ў цэнтры ўвагі не паказчыкі, а людзі, тыя, чыёй працай, чыімі намаганнямі і дасягаюцца ўсе працэнты і лічбы. У Глускім раёне такім мерапрыемствам з’яўляецца выніковы сход працоўных. Ён праводзіцца тады, калі падведзены і прааналізаваны паказчыкі па ўсіх сферах жыццядзейнасці, калі дакладна акрэслены задачы на чарговы перыяд.

На мінулым тыдні ў кінатэатры “Арыён” сабраліся прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў Глушчыны — сельгасарганізацый і прамысловых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, гандлю, сацыяльнай сферы, культуры і спорту, усе, ад чыёй працы залежыць  развіццё раёна, якасць жыцця яго людзей. Раздзяліць з глушчанамі радасць галоўнай урачыстасці года прыехалі Алена Шамаль — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ніна Касцян — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Анатоль Глаз — дырэктар філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці, ганаровы грамадзянін Глуска, Іван Кажамяка — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, Валерый Булановіч — старшыня Магілёўскага гаркама прафсаюза работнікаў АПК. Гасцямі свята былі таксама прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады Акцябрскага, Асіповіцкага, Бабруйскага раёнаў і Ленінскага раёна горада Бабруйска.

Безумоўна, самым урачыстым момантам свята стала ўручэнне галоўнага каравая ўраджаю 2015 года старшыні Глускага райвыканкама Уладзіміру Царыкаву, а самай змястоўнай часткай сходу — выступленне кіраўніка раёна. У дакладзе прагучалі лічбы, што характарызуюць сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна ў 2015 годзе. Названы паказчыкі, такія як экспарт тавараў і энергазберажэнне, па якіх раён перавыканаў даведзеныя заданні, і такія як інвестыцыі і рост заработнай платы, выканаць якія мы летась не змаглі. Эканамічныя ўмовы, пры якіх мы зараз жывём і працуем, прынята называць цяжкімі, аднак, нягледзячы на гэта, у раёне будавалася новае жыллё, газіфікаваліся дамы, завершана рэканструкцыя гарадской лазні, пабудаваны новы магазін “Родны кут”, было створана 130 рабочых месцаў, за год працаўладкавана больш за 400 чалавек. Усе гаспадаркі раёна выканалі дзяржзаказ па здачы зерня, а вытворчасць агародніны ў сялянска-фермерскіх гаспадарках у 2015 годзе склала 122 працэнты. Вялікі ўклад у развіццё раёна ўносяць работнікі сацыяльнай сферы і дабіваюцца высокіх паказчыкаў і перамог на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Гэта ўдалыя выступленні нашых гандбалістаў і баскетбалістаў, спартсменаў-мнагаборцаў і таэквандзістаў, прызавыя месцы юных танцораў са школы мастацтваў, добрыя вынікі нашых выпускнікоў на цэнтралізаваным тэсціраванні, удзел школьнікаў у абласных прадметных алімпіядах, у конкурсах навукова-даследчых работ. Усе разам мы дастойна адсвяткавалі 70-ы юбілей Вялікай Перамогі, спакойна і на добрым арганізацыйным узроўні ў раёне прайшлі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, знакавымі падзеямі былі пасадка саду Міру і абласны юнацкі патрыятычны злёт, прысвечаны 100-годдзю нашага земляка-героя Аляксандра Юневіча.

Галоўнымі задачамі на год 2016-ы, зазначыў Уладзімір Царыкаў, з’яўляюцца рост вытворчасці і якасці працы ва ўсіх сферах, стварэнне новых і развіццё існуючых вытворчасцей, каб больш мы маглі зарабляць грошай, каб рос узровень жыцця людзей, каб багацеў наш Глускі край. Для гэтага мы павінны не проста вынесці ўрокі з дапушчаных раней памылак, а больш працаваць, і працаваць больш старанна і больш адказна. Іншага шляху для паляпшэння нашага агульнага становішча не існуе. Уладзімір Царыкаў пажадаў усім працоўным Глушчыны плёну ў рабоце і сямейнага дабрабыту, а тым, хто ўнёс значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, уручыў узнагароды. Падзячныя лісты старшыні райвыканкама атрымалі: загадчыца МТФ “Слабодка” ААТ “Глуская Зара” Тамара Барышнікава, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Раіса Краснеўская, загадчыца малочнатаварнага комплексу “Заеліца” ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Алена Леўшукова, дырэктар ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Генадзь Маханька, аператар машыннага даення ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Ніна Маханька, дырэктар ААТ “Глускае райаграпрам-тэхзабеспячэнне” Сяргей Падгорны, жывёлавод ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Наталля Сяліцкая, часова выконваючы абавязкі старшыні СВК “Дружба” Аляксандр Семідотчанка. Ім — заслужаная падзяка, кветкі і апладысменты залы. Узнагароду з рук кіраўніка раёна атрымаў таксама Міхаіл Сокал — яго фермерская гаспадарка стала пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый і фермерскіх гаспадарак за дасягненне лепшых вынікаў у развіцці аграпрамысловага комплексу.

Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных на сходзе былі выступленні дзяцей: і ў тыя моманты, калі яны з гонарам выносілі на сцэну флагі, і тады, калі кружыліся ў вясёлых танцах або спявалі песні. Іх удзел у канцэрце, высокі патэнцыял глускай моладзі адзначалі і многія з выступаўшых гасцей. Яны перакананы, што Глушчына абавязкова даб’ецца больш высокіх вынікаў, маючы такую таленавітую юную змену і такіх працаўнікоў, якія сабраліся ў зале. Узнагароды ад імя абласнога выканаўчага камітэта ўручыў Іван Кажамяка. Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама атрымала тэхнік-асемянатар ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” Таццяна Пархоменка. Грашовая прэмія аблвыканкама ўручана трактарысту УКП “Жылкамгас” Аляксандру Гізуну. Дыпломам Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны атрад імя Сцяпана Шутава СШ № 2, пераможца абласнога конкурсу “Працоўны семестр —2015”. Ганаровыя  граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  аблвыканкама атрымалі дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Людміла Новік і метадыст РДК Алеся Гваздзярова.

У сваім прывітальным слове ганаровы грамадзянін Глуска Анатоль Глаз пажадаў роднай Глушчыне квітнець і багацець, павіншаваў зямлячак з надыходзячым жаночым святам і ўручыў страхавыя пасведчанні ад няшчасных выпадкаў на 25 мільёнаў кожнае трактарысту ПМК-86 “Водбуд” Васілю Сулімаву і намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Таццяне Пархамовіч.

Шэрагу перадавікоў раёна ўзнагароды ўручыў старшыня Магілёўскага гаркама прафсаюза работнікаў АПК Валерый Булановіч. Ганаровай граматы Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК удастоены трактарыст-машыніст ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Эдуард Ермаловіч і дырэктар ПМК-86 “Водбуд” Ігар Арцёмчык. Дыпломам Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны брыгадзір МТФ “Поўстка” СВК “Калгас “Зара камуны” Лідзія Мароз, дыпломам Магілёўскага гаркама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначана работа калектыву Глускай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, начальнік Ігар Мельнік.

Мясцовыя прафсаюзы таксама адзначылі перадавікоў вытворчасці сваімі ўзнагародамі. Граматы Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў уручыў яго старшыня Аляксандр Леўчанка. Іх атрымалі: загадчыца МТФ “Заеліца” ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Алена Леўшукова, загадчык МТФ “Турыно” СВК “Дружба” Генадзь Толсцік і брыгадзір МТФ “Поўстка” СВК “Калгас “Зара камуны” Лідзія Мароз. Старшыня Глускага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віталь Рагалевіч уручыў падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” Уладзіміру Каралю, электрагазазваршчыку ПМК-249 Міхаілу Жартуну, трактарысту-машыністу ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Аляксандру Філіпенку, трактарысту-машыністу ААТ “Глуская Зара” Мікалаю Медзвядку і трактарысту-машыністу СВК “Дружба” Віктару Кончыцу.

Добрай традыцыяй раённых выніковых сходаў стала віншаваць імяніннікаў дня, на гэты раз імі былі Аляксандр Дайнека, Дзмітрый Кісляк і Ігар Сушчэня. Думаецца, апладысменты ў падарунак ад такой колькасці людзей адначасова яны атрымліваюць нячаста, а таму такая калектыўная ўвага да асабістага свята яшчэ больш прыемная.

Расказваючы пра ход галоўнага раённага мерапрыемства года, нельга не сказаць і пра гандлёвы кірмаш, які раскінуўся ў гэты дзень на бульвары Грахоўскага, яго пакупнікоў не спыніла і не вельмі спрыяльнае надвор’е, людзі падыходзілі, прыцэньваліся, куплялі, прычым як прадукты харчавання, так і вырабы мясцовых умельцаў. Выставы нашых майстроў таксама былі наладжаны ў фае кінатэатра. Усё гэта — яшчэ адно пацвярджэнне таго, што на Глушчыне жыве працавіты і таленавіты народ, няхай плённымі будуць нашы будні, а святы заўжды радуюць нас.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Пераможцамі штогадовага раённага спаборніцтва прызнаны:

сярод арганізацый прамысловасці — Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Глускі лясгас”;

сярод арганізацый у галінах транспарту, сувязі і сферы абслугоўвання — Глускае раённае спажывецкае таварыства (1-е месца), філіял “Глускі райпалівазбыт” (2-е месца), Глускі філіял Аўтапарк № 15 (3-е месца);

за лепшае добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый — Каткаўскі ВПК дз/с-СШ (1-е месца), Глускае вопытна-вытворчае лясніцтва (2-е месца), Лінейная дарожная дыстанцыя № 733 ДЭУ № 73 РУПАД “Магілёўаўтадор” (3-е месца);

сярод арганізацый у галіне будаўніцтва — ААТ “ПМК-86 “Водбуд”;

сярод гарадскіх агульнаадукацыйных школ — гімназія Глуска;

сярод сельскіх агульнаадукацыйных устаноў — Заеліцкі ВПК дз/с-СШ;

сярод дашкольных устаноў — яслі-сад № 1 Глуска;

сярод устаноў культуры — Заеліцкі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу;

сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў — Бярозаўскі ФАП;

сярод аддзяленняў раённай бальніцы — педыятрычнае аддзяленне;

за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці — Усцярхоўскі ВПК дз/с-СШ (1-е месца), сярэдняя школа № 1 (2-е месца), гімназія Глуска (3-е месца);

сярод калектываў фізічнай культуры ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Глуска — ДЛГУ “Глускі лясгас”;

сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных у сельскай мясцовасці, — калектыў ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”;

сярод гандлёвых аб’ектаў Глуска — калектыў магазіна “Цэнтральны”;

сярод гандлёвых аб’ектаў аграгарадкоў — калектыў магазіна “Вікторыя” аграгарадка Завалочыцы;

сярод суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, юрыдычных асоб — прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Белы Мядзведзь – максімум”;

сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў — Завалочыцкі сельвыканкам (1-е месца), Казловіцкі сельвыканкам (2-е месца), Хваставіцкі сельвыканкам (3-е месца);

па закупе малака ў насельніцтва — Завалочыцкі сельвыканкам (1-е месца), Каткаўскі сельвыканкам (2-е месца);

за рэалізацыю малака дзяржаве ад адной каровы — Людміла Ліневіч, а/г Турыно (1-е месца), Галіна Грамыка, а/г Турыно (2-е месца), Лідзія Новікава, в. Слаўкавічы (3-е месца);

за рэалізацыю малака дзяржаве ад дзвюх і больш кароў — Ірына Каваленка, а/г Завалочыцы (1-е месца), Андрэй Шолам, а/г Завалочыцы (2-е месца), Таццяна Старавойтава, а/г Завалочыцы (3-е месца);

сярод органаў тэрытарыяльна-грамадскага самакіравання — Анатоль Зубрыцкі, стараста вёскі Усцярхі (1-е месца), Наталля Голуб, стараста вёскі Яўсеевічы (2-е месца), Ала Лобах, стараста а/г Клетнае (3-е месца).

Лепшыя па прафесіі:

“Лепшы механізатар” — Сяргей Ляпко, трактарыст-машыніст ААТ “Глуская Зара”,

“Лепшы камбайнер зернеўборачнага камбайна” — Аляксандр Чыгір, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Зара камуны”,

“Лепшы камбайнер кормаўборачнага камбайна” — Васіль Лёзаў, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Зара камуны”,

 “Лепшы скотнік-пастух” — Яўген Сіраж, жывёлавод па абслугоўванні дойнага статку ААТ “Глускае РАПТЗ”,

 “Лепшы вадзіцель” — Валерый Савончык, вадзіцель аўтамабіля АП № 15,

“Лепшы рабочы прамысловага прадпрыемства” — Віктар Каранькоў, слесар-рамонтнік кантрольна-вымяральных прыбораў цэха замарозкі Глускага райпо,

“Лепшы работнік лясной гаспадаркі” — Сяргей Прыбыш, машыніст ДЛГУ “Глускі лясгас”,

“Лепшы будаўнік” — Уладзімір Буланаў, начальнік участка санітарна-тэхнічных і электрамантажных работ ДУКДБП “Глуская ПМК-249”,

“Лепшы прадпрымальнік” — Наталля Кузняцова, індывідуальны прадпрымальнік,

“Лепшы прадавец” — Вольга Жынько, прадавец аўтамагазіна Глускага райпо,

“Лепшы работнік грамадскага харчавання” — Людміла Якубенка, повар 4-га разраду Каткаўскага ВПК дз/с-СШ;

“Лепшы работнік сферы абслугоўвання” — Леанід Капаеў, слесар Глускага раёна газазабеспячэння,

“Лепшы работнік сацыяльнага абслугоўвання” — Таццяна Старавойтава, сацыяльны  работнік Глускага РЦСАН,

“Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі” — Алена Лобах, інспектар па кадрах УКП “Жылкамгас”,

“Лепшы работнік электрасувязі і паштовай сувязі” — Таццяна Патачыц, аператар сувязі раённага вузла паштовай сувязі,

“Лепшы работнік бытавога абслугоўвання” — Наталля Пугачова, прыёмшчык комплексна-прыёмнага пункта аграгарадка Калацічы ААТ “Глускія Бытпаслугі”,

“Лепшы работнік падатковых і фінансавых органаў, банкаўскіх і страхавых арганізацый” — Святлана Зарэцкая, вядучы спецыяліст службы карпаратыўнага бізнесу ЦБП № 707 філіяла № 703 ААТ “АБ Беларусбанк”,

“Лепшы ўрач” — Наталля Дзядзюля, участковы ўрач-тэрапеўт Глускай ЦРБ,

“Лепшы настаўнік” — Аксана Грыгор’ева, настаўнік гімназіі Глуска,

“Лепшы выхавацель дзіцячай дашкольнай установы” — Алена Шчэрба, выхавацель ясляў-сада № 1,

“Лепшы спартсмен” — Галіна Юхневіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Заеліцкага ВПК дз/с-СШ,

“Лепшы работнік культуры” — Таццяна Пінчук, бібліятэкар Каткаўскай сельскай бібліятэкі,

“Лепшы работнік сферы малога бізнесу” — Віталь Арцёмчык, тэхнік-тэхнолаг ТАА “Тэхнатрансдэталь”,

“Лепшы работнік міліцыі” — Валянцін Круглоў, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС,

“Лепшы дружыннік” — Алег Зыль, работнік ДРБУ № 213,

“Лепшы работнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях” — Дзмітрый Анцюшэня, начальнік ПАВП № 11 Глускага РАНС,

“Лепшы вучань” — Карына Свечнікава, вучаніца 11 класа гімназіі Глуска.



Последние новости

Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Культура

Полвека проработала в Глусской музыкальной школе Татьяна Николаевна Макаревич

18 апреля 2024
Актуально

Минтранс проводит правовой мониторинг постановления о требованиях к организаторам автоперевозок

18 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024