Темы

Павышэнне акцызаў у цяперашніх умовах не паўплывае на цэны на бензін

“Белнафтахім” у бягучай сітуацыі не разглядае павышэнне рознічных цэн на маторнае паліва, паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка.

“Павышэнне на 50 працэнтаў акцызаў на бензін і дызельнае паліва – адчувальны фактар для эфектыўнасці функцыянавання нафтаперапрацоўчых заводаў, цяпер доля акцызаў у цане аўтамабільнага паліва складае да 21 працэнта. У той жа час, прытрымліваючыся ўзважанай і сацыяльна адказнай цэнавай палітыкі, у бягучай сітуацыі з улікам усіх фактараў канцэрн не разглядае павышэнне рознічных цэн на маторнае паліва”, – адзначыла Марына Касцючэнка.

Яна нагадала, што ў Беларусі першай сярод краін СНД дзякуючы мадэрнізацыі вытворчых магутнасцей НПЗ цяпер рэалізуецца аўтамабільнае паліва толькі 5-га экалагічнага класа (стандарту Еўра-5), акцыз на якое ўстаноўлены на 26-42 працэнты ніжэй, чым на менш якасны прадукт, што не адпавядае класу 5. За апошнія 10 гадоў выпуск дызельнага паліва Еўра-5 у ААТ “Нафтан” быў павялічаны ў 15 разоў, а выпуск аўтабензіну Еўра-5 у ААТ “Мазырскі НПЗ” – у 6 разоў.

Як паведамлялася, у Беларусі павялічаны стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама аўтамабільны бензін і дызельнае паліва. Стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, які не адпавядае класу 5, складзе Br5 млн 273,7 тыс. за 1 т, класа 5 – Br3 млн 61,7 тыс.; на дызельнае паліва – Br2 млн 267,3 тыс. і Br1 млн 676,7 тыс. адпаведна.

Последние новости

Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость