Темы

Практычна ўсе рэгіёны Беларусі ўжо забяспечаны новымі грашамі — Нацбанк

 Практычна ўсе рэгіёны Беларусі ўжо забяспечаны новымі грашамі, якія будуць уведзены ў абарачэнне з 1 ліпеня. Аб гэтым 18 сакавіка паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Лапко.

«Мы ў самым разгары падрыхтоўкі да дэнамінацыі. Цяпер Нацбанк займаецца дастаўкай новых грошай у рэгіёны. На сённяшні дзень практычна ўжо ўсе рэгіёны забяспечаны новымі купюрамі, ідзе іх пералік — уласна кажучы, яны рыхтуюцца да выпуску ў абарачэнне з 1 ліпеня», — адзначыў намеснік кіраўніка рэгулятара.

Ён таксама расказаў, што ў краіне прадаўжаецца пераналадка абсталявання, якое першы час павінна працаваць са старымі і новымі грашамі. «Яшчэ плануецца закупіць манеталічыльнікі для таго, каб пералічваць манеты, але гэта будзе вызначаць кожны банк асобна і, магчыма, прадпрыемствы, калі ім такое абсталяванне спатрэбіцца», — дадаў Дзмітрый Лапко. Пры гэтым ён запэўніў, што ўсе тэхнічныя мерапрыемствы ідуць у штатным рэжыме.

Намеснік старшыні нагадаў, што Нацбанк сумесна з урадам распрацаваў сумесны план дзеянняў па падрыхтоўцы да дэнамінацыі. План уключаў мерапрыемствы, звязаныя з карэкціроўкай заканадаўства, а таксама выкананне шэрага тэхнічных мер. Цяпер у гэты працэс уключаны ўсе банкі, Нацбанк, урадавыя ўстановы. «Вельмі актыўную пазіцыю займае Міністэрства гандлю — цесна працуе з рытэйлерамі, гандлёвымі арганізацыямі, вядзецца перанастройка гандлёвага абсталявання, каб з 1 ліпеня ўсё працавала як трэба», — рэзюмаваў Дзмітрый Лапко.

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам ад 4 лістапада нумар 450. Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены існуючых у абарачэнні банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 і 1 беларускі рубель. Абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна будзе з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года ўключна ў Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Беларусі. З 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021-га ўключна старыя грошы на новыя можна будзе абмяняць толькі ў Нацыянальным банку. З 1 студзеня 2022 года грашовыя знакі ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Раней у Нацбанку пракаменціравалі, што працэс дэнамінацыі мае тэхнічны характар і не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты адносна замежных валют, а таксама фактычна існуючы ўзровень інфляцыі.

Последние новости

Год белорусской женщины

Медицина — больше чем профессия. Фельдшер отделения скорой медпомощи Глусской ЦРБ Жанна Непочелович

21 июня 2026
Читать новость
Власть

С Днем медицинских работников!Поздравление от руководства района

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Смутны час глускай гісторыі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

День молодежи и студенчества отмечается в Беларуси в последнее воскресенье июня

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В память о тех, кто не смог увидеть Победу своими глазами

20 июня 2026
Читать новость
АПК

Наши люди. Механизатор агрофирмы «Славгородский» Егор Потапейко

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем