Темы

Практычна ўсе рэгіёны Беларусі ўжо забяспечаны новымі грашамі – Нацбанк

 Практычна ўсе рэгіёны Беларусі ўжо забяспечаны новымі грашамі, якія будуць уведзены ў абарачэнне з 1 ліпеня. Аб гэтым 18 сакавіка паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Лапко.

“Мы ў самым разгары падрыхтоўкі да дэнамінацыі. Цяпер Нацбанк займаецца дастаўкай новых грошай у рэгіёны. На сённяшні дзень практычна ўжо ўсе рэгіёны забяспечаны новымі купюрамі, ідзе іх пералік – уласна кажучы, яны рыхтуюцца да выпуску ў абарачэнне з 1 ліпеня”, – адзначыў намеснік кіраўніка рэгулятара.

Ён таксама расказаў, што ў краіне прадаўжаецца пераналадка абсталявання, якое першы час павінна працаваць са старымі і новымі грашамі. “Яшчэ плануецца закупіць манеталічыльнікі для таго, каб пералічваць манеты, але гэта будзе вызначаць кожны банк асобна і, магчыма, прадпрыемствы, калі ім такое абсталяванне спатрэбіцца”, – дадаў Дзмітрый Лапко. Пры гэтым ён запэўніў, што ўсе тэхнічныя мерапрыемствы ідуць у штатным рэжыме.

Намеснік старшыні нагадаў, што Нацбанк сумесна з урадам распрацаваў сумесны план дзеянняў па падрыхтоўцы да дэнамінацыі. План уключаў мерапрыемствы, звязаныя з карэкціроўкай заканадаўства, а таксама выкананне шэрага тэхнічных мер. Цяпер у гэты працэс уключаны ўсе банкі, Нацбанк, урадавыя ўстановы. “Вельмі актыўную пазіцыю займае Міністэрства гандлю – цесна працуе з рытэйлерамі, гандлёвымі арганізацыямі, вядзецца перанастройка гандлёвага абсталявання, каб з 1 ліпеня ўсё працавала як трэба”, – рэзюмаваў Дзмітрый Лапко.

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 года замацавана ўказам ад 4 лістапада нумар 450. Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены існуючых у абарачэнні банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 і 1 беларускі рубель. Абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна будзе з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года ўключна ў Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Беларусі. З 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021-га ўключна старыя грошы на новыя можна будзе абмяняць толькі ў Нацыянальным банку. З 1 студзеня 2022 года грашовыя знакі ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Раней у Нацбанку пракаменціравалі, што працэс дэнамінацыі мае тэхнічны характар і не паўплывае на пакупную здольнасць беларускага рубля, курс нацыянальнай валюты адносна замежных валют, а таксама фактычна існуючы ўзровень інфляцыі.

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024