• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Тыдзень роднай мовы

Понедельник, 7.03.2016 09:15. Category: Общество    

“Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску”. Пад такім дэвізам 22 — 26 лютага ў Макавіцкай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы. Вучні даведаліся, чаму ў 2000 годзе Юнеска абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы, здзейснілі цікавае падарожжа па краіне Мовазнавіі. Конкурсная праграма “Квітней, родная мова!” дала магчымасць яе ўдзельнікам папоўніць свае веды ў беларускай этнаграфіі.  Вучні “ладзілі” народныя святы, “прымяралі” нацыянальнае адзенне, “гатавалі” нацыянальныя  стравы. У час правядзення КВЗ “Сэрцам роднага слова краніся” дзеці спаборнічалі ў разгадванні анаграм, метаграм, рэбусаў, пабывалі ў каралеўстве крывых люстэркаў, вызначылі лепшых знаўцаў беларускай мовы. Каманды  лінгвістычнай гульні “Два караблі” пашырылі  свой кругагляд, узбагацілі мову фразеалагізмамі, папоўнілі лексіку словамі і тэрмінамі на марскую тэматыку. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з выставай “Беларускія аўтары-юбіляры”.

Арганізатар тыдня, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Цэд Раіса Яўгенаўна, стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцей, цікавасці, кемлівасці вучняў. Мерапрыемствы мелі не толькі забаўляльны, але і пазнавальны характар.

 Алена Лазоўская,

намеснік дырэктара Макавіцкага НПК

« Ай да мальчики!
Поможет ли штраф, если молчит совесть »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (393)
    • Беларусь помнит (149)
    • Власть (441)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (4)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (311)
    • Общество (4 994)
    • Происшествия (390)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (350)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top