• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да пацяплення клімату

Вторник, 22.03.2016 10:51. Category: Актуально    

У Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да пацяплення клімату, паведаміў 21 сакавіка журналістам начальнік службы гідраметэаралагічнага маніторынгу і фондаў даных Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Віктар Мельнік.

«З 1989 года, калі пачаліся цёплыя зімы, крывая сярэднегадавой тэмпературы павольна і няўхільна ідзе ўверх. Кліматычная норма для Беларусі складае прыкладна 6 градусаў, а цяпер мы выходзім на 7-8 градусаў», — адзначыў Віктар Мельнік.

Паводле яго слоў, 2015 год быў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, сярэднегадавая тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 8,5 градуса.

Віктар Мельнік канстатаваў, што нармальнай сярэднегадавой тэмпературай зямнога шара лічыцца 14 градусаў.

«У Беларусі з 1989 года ўвесь час за выключэннем 1994-га было перавышэнне кліматычных норм. Гэта сведчыць аб устойлівым змяненні клімату ў бок пацяплення. Змяніліся ўсе гадавыя максімумы, практычна ўсе максімумы па месяцах. Найбольшае павелічэнне тэмпературы адбываецца ў зімовыя месяцы. Але за апошнія гады больш стала павялічвацца тэмпература і ў летні перыяд», — адзначыў ён.

За гэты перыяд удвая павялічылася колькасць гарачых дзён, калі тэмпература паветра перасягае плюс 25 градусаў.

« «Вярбічанька» порадовала всех
Вясенняе надвор’е прыйдзе ў Беларусь у канцы сакавіка »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (436)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (53)
    • Культура (309)
    • Общество (4 974)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (348)
    • Творческие проекты (199)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (386)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top