Темы

У Беларусі з сакавіка на 3,1 працэнта ўзрастаюць дзіцячыя дапамогі, што вылічваюцца з памеру БПМ

У Беларусі з сакавіка бягучага года ўзрастаюць дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 сакавіка па 30 красавіка бягучага года ў памеры Br1 млн 640 тыс. Такое рашэнне змешчана ва ўказе ад 25 сакавіка 2016 года нумар 111 «Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытачнага мінімуму». БПМ з 1 сакавіка гэтага года павышаны на 3,1 працэнта ў мэтах забеспячэння дадатковай абароны сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян. Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага ў разліку на месяц складаў Br1 млн 591 тыс. 310.

У сакавіку памеры ўсіх відаў дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца ў прывязцы да БПМ, узрастуць на 3,1 працэнта ў параўнанні з лютым.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) у сакавіку і красавіку складзе Br16 млн 400 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br22 млн 960 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, (100 працэнтаў БПМ) — Br1 млн 640 тыс.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, што вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 148 тыс., на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) — Br820 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) з сакавіка складае Br1 млн 640 тыс., штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) — Br1 млн 148 тыс.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (50 працэнтаў БПМ) цяпер складае Br820 тыс.

Як паведамлялася раней, у сувязі са змяненнем БПМ з сакавіка павялічацца таксама мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; іншыя выплаты, што вылічваюцца з памеру БПМ.

Последние новости

Общество

Пра што пісала «Радзіма» 30 год назад

22 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Правовой профсоюзный прием пройдет 25 июня в Глусском лесхозе

22 июня 2026
Читать новость
Образование

Резервный день: более 120 человек сдадут ЦЭ по госязыкам

22 июня 2026
Читать новость
Общество

«Поезд Памяти — 2026»: юбилейный маршрут стартовал в Бресте

22 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: наша память — щит, которым мы сдерживаем агрессию воинствующего реваншизма

22 июня 2026
Читать новость
Общество

22 июня  — День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

22 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем