Темы

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пацяплее

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пацяплее, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«Сакавік славіцца сваім капрызным норавам, і вясна, якая ўзяла хуткі старт у пачатку месяца, цяпер збавіла тэмп. Калі ў першай палавіне месяца сярэднясутачная тэмпература на 3-8 градусаў перасягала кліматычную норму, то ў сярэдзіне яна вагалася каля нормы. А мінулыя выхадныя ўсталяваўся больш зімовы характар надвор’я — ападкі выпадалі, у асноўным у выглядзе снегу, тэмпературны фон быў на 1-3 градусы ніжэйшы за сярэднія шматгадовыя значэнні. Але хутка вясна возьме рэванш, і ўжо ў бліжэйшыя выхадныя ў паўднёва-заходніх раёнах, а да канца месяца ўсюды пацяплее», — растлумачыла сіноптык.

У пятніцу ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўднёвым усходзе краіны праявіцца ўплыў франтальнага раздзела. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 марозу, пры праясненнях да 8-12 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе 1-6 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 8 градусаў.

У суботу ўначы надвор’е яшчэ будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, таму будзе без ападкаў, у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай панізіцца да 2-9 градусаў, пры праясненнях да 10-13 марозу. Удзень тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам малаактыўнага франтальнага раздзела, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ў дзённы час складзе ад нуля да 7 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 8-10 градусаў.

Уначы ў нядзелю пад уплывам атмасфернага фронту ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў (мокры снег, дождж), месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да плюс 1, пры праясненнях яна можа месцамі панізіцца да 7-10 марозу, удзень чакаецца ад нуля да плюс 7, па паўднёвым захадзе да 8-11 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. У панядзелак і аўторак у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі. Уначы і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень будзе 1-8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — 9-12 вышэй за нуль.

У сераду, 30 сакавіка, пад уплывам франтальнага раздзела ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4, удзень будзе 4-10 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 13.

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем