Темы

Яўрэйскі “Серп” і латышскі “Чырвоны араты”

У 1927 годзе кіраўніцтвам савецкай дзяржавы было прынята рашэнне аб правядзенні ўсеагульнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Па-рознаму адбываўся гэты цяжкі працэс — былі ў ім і станоўчыя моманты, і, безумоўна, адмоўныя. Нездарма ж тэма калектывізацыі і сёння выклікае сярод гісторыкаў (і нават простых людзей) шмат спрэчак.

 У Глускім раёне ў канцы 20-х гадоў таксама пачаўся працэс аб’яднання дробных сялянскіх гаспадарак у калгасы. У 1929 го-дзе ў раёне мелася 20 калгасаў, а ў 1932 годзе іх было ўжо 120. Кожнай новастворанай гаспадарцы калгаснікі імкнуліся даць сваю адметную назву. Так з’явіліся на Глушчыне “Майскі прамень”, “Шлях да сацыялізму”, “Трэці рашаючы”, “Чырвоны батрак”, “Баявік”, “Сталінец”, “Юны барацьбіт”, “Чырвонай Арміі праўда”, “Рэўузрыў”, “11 год вызвалення БССР ад палякаў”. На тэрыторыі раёна пражывалі людзі розных нацыянальнасцей: беларусы (іх, канешне ж, была большасць), яўрэі, палякі, рускія, латышы і іншыя. Адметнай рысай нашага раёна было існаванне інтэрнацыянальных калектыўных гаспадарак. Гэта яўрэйскі нацыянальны калгас “Серп” у Бярозаўцы і латышскі “Сарканайс Арайс”  (“Чырвоны араты”) у Перакальскім (латышскім) сельсавеце. Менавіта пра гэтыя дзве гаспадаркі і пойдзе сёння размова.

Яўрэйскі калгас

Яшчэ ў 1925 годзе яўрэі, што жылі ў Бярозаўцы, разам з мясцовымі жыхарамі арганізавалі сельскагаспадарчую арцель, якая пазней ператварылася ў калгас. Старшынёй выбралі Лейбу Ліўшыца. Лепшай даяркай была Гіта Кацнельсон. Вось як апісвае становішча калгаса карэспандэнт газеты “Беларуская вёска” (зараз “Сельская газета”) у артыкуле “Трынаццаць год мы жывем вольна”, № 127 за 1930 год: “З пачатку было вельмі цяжка працаваць. Будынкі былі ўсе старыя, ня было ні коняй, ні кароў. Кулакі насьмейваліся і зьдзекваліся з калгасьнікаў: “Яўрэі ня здольны працаваць на зямлі, яны здольны толькі  гандляваць”.

Шмат чаго перанесьлі калгасьнікі. Але яны дружна, як адзін, узяліся за працу. Было пяць сямей, а зараз ужо 17 сямей працоўных яўрэяў. Калгас расьце і мацнее. Зараз ён мае 98 гэктараў пахаці і 45 гэктараў сенажаці. У калгасе ёсьць касілка, грабалка, малацілка, культыватар, дзьве жняяркі. Ёсьць14 коняй, 65 кароў, 22 сяголетніх цялят, 40 авец, 20 сьвіней… Калгасьнікі кажуць: “…Ужо трынаццаць год як жывем вольна. Зараз мы здольны і працаваць на зямлі”.

Гістарычная даведка. У канцы XVIII стагоддзя Кацярынай II для яўрэяў была ўведзена мяжа аседласці. Паводле гэтага закону, акрамя некаторых іншых забарон, яўрэям не дазвалялася купляць зямлю ва ўласнасць і займацца сельскай гаспадаркай. 

Латышскі калгас

Перасяленне латышоў на беларускія землі адбывалася падчас шматлікіх войнаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі там, дзе прадстаўнікоў гэтай народнасці было  шмат, напрыклад, у Ліёзненскім, Клімавіцкім, Глускім, Ушацкім і Быхаўскім раёнах, былі створаны латышскія сельскія Саветы.

Вось што расказваў карэспандэнт газеты “Беларуская вёска” В. Пархімовіч у матэрыяле “Жывём лепш, як адзіналічнікі”, № 127 за 1930 год: “У Глускім раёне ёсьць латыскі сельсавет. У ім —104 бядняцка-серадняцкія гаспадаркі. Зямлі ёсьць 460 гэктараў пахаці, 280 гэкт. сенажаці і пад лесам — 650 гэкт. Латышоў у сельсавеце 75 проц., а астатнія 25 проц. — беларусы. Няпісьменных усяго 8 чалавек — два старыя і 6 жанчын. У школе 48 дзяцей… вывучаюць латыскую і беларускую мовы. У хаце-чытальні існуюць палітычны і драматычны гурткі. Адзін раз у месяц ставіцца спектакль. Кожны селянін-латыш выпісвае сваю сялянскую газэту на латыскай мове “Латвешу Земнекс”, кожны беларус — газэту “Беларуская вёска”.

У 1929 годзе на тэрыторыі латышскага сельсавета быў арганізаваны калгас “Сарканайс Арайс”, які ўзначаліў Крыш Томсан. Гэты чалавек быў актыўным удзельнікам грамадзянскай вайны, камуністам, доўгі час працаваў на адказнай пасадзе ў Мінску, але па нейкіх абставінах вярнуўся ў родную вёску і на працягу пяці гадоў кіраваў калгасам. Трэба адзначыць, што старшыня ўзяўся за справу з вялікай шчырасцю: набываў для калгаса племянную жывёлу, уводзіў перадавыя для таго часу тэхналогіі ў раслінаводстве, пашыраў пасяўныя плошчы. Менавіта пры ім у калгасе з’явіліся першыя трактары.

Гістарычны факт. У ліпені 1930 года адкрылася першая Усебеларуская выстаўка сельскай гаспадаркі. Ад Глускага раёна ў ёй удзельнічалі два калгасы: “Сарканайс Арайс” і “Зара камуны”, якія дэманстравалі свае дасягненні ў развіцці жывёлагадоўлі.

Карэспандэнт “Беларускай вёскі” працягвае: “48 бядняцка-серадняцкіх сямей — 8 беларускіх і 40 латышоў — увайшлі ў калгас “Сарканайс Арайс”. Зямля калгасу — гэта 226 гэктараў пахаці, 226 гэкт. сенажаці і 615 гэкт. лесу. 30 коняй, 80 кароў, 30 штук маладняка, 30 сяголетніх цялят, 16 сьвіней, …70 авец — вось стада калгасу… Будуецца сьвінарнік на 100 матак і 300 кормных сьвіней.  Ёсць у калгасе ваўначоска… У гэтым годзе калгас ужо адчыніў маслазавод. Кепска тое, што калгасьнікі чамусьці ніяк ня могуць дамагчыся дазволу на адчыненьне крухмальнага заводу…”

Аўтар артыкула заўважае, што выхадных дзён у калгаснікаў не было цэлае лета, старшыня Томсан на ўсякай рабоце ідзе першым, а за ім усе калгаснікі. На ўборцы бульбы восем дзён дапамагала брыгада вучняў Глускай беларускай сямігодкі, за што старшыня выказаў ім шчырую падзяку. Дарэчы, стараннем калгаснікаў і, безумоўна,  першага старшыні Томсана “Сарканайс Арайс” да самага пачатку Айчыннай вайны быў у ліку перадавых гаспадарак.

Гістарычны факт. Перакальскі (латышскі) сельсавет перастаў існаваць як самастойная адміністрацыйная адзінка ў 1938 годзе. У сакавіку 1942 года фашысты цалкам знішчылі цэнтр былога латышскага сельсавета — вёску Перакалле: спалілі 26 двароў, 76 жыхароў. Пасля вайны вёска не была адноўлена. Яна ўшанавана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Арфаграфія арыгіналаў у цытатах захавана

Последние новости

Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024