“Гарадок” і “Патрыёт”
Аздараўленчы лагер “Гарадок”, што ў Бярозаўцы, сёлета адчыніць дзверы для адпачываючых 25 чэрвеня, менавіта ў гэты дзень пачнецца першая змена, якая прадоўжыцца да 12 ліпеня. Змен будзе дзве, кожная прыме 75 чалавек і працягнецца 18 дзён. Другая змена будзе працаваць з 16 ліпеня па 2 жніўня. Такую інфармацыю паведаміла метадыст раённага аддзела адукацыі Валянціна Галамака.
Летам размесціцца ў Бярозаўцы і лагер спартыўнага профілю “Патрыёт”, яго работа арганізуецца таксама ў дзве змены, кожная па дзевяць дзён. На першую змену юных аматараў спорту запросяць ужо 1 чэрвеня, на другую — 11 чэрвеня. У адрозненне ад звычайнага аздараўленчага лагера тут з рабятамі будуць займацца трэнеры Глускай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў раённым аддзеле адукацыі, спорту і турызму па тэлефоне 43-6-58.