Темы

Дэпазіты «Сямейны капітал» адкрыты ў Беларусі на $163,3 млн

У Беларусі дэпазітныя рахункі «Сямейны капітал» адкрыты на $163,3 млн, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.

У 2015 годзе стартавала маштабная праграма доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў — «Сямейны капітал» (аднаразовае прадастаўленне сем’ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей). Паводле даных на 1 красавіка бягучага года, дэпазітныя рахункі на сямейны капітал у ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыты больш як 16,3 тыс. грамадзян Беларусі на $163,3 млн. Прычым у сакавіку бягучага года адкрыта 1,7 тыс. дэпазітных рахункаў (у сакавіку мінулага года, калі стала дзейнічаць Палажэнне аб парадку і ўмовах назначэння, фінансавання (пералічэння), распараджэння сродкамі сямейнага капіталу, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2015 года нумар 128, — было адкрыта ўсяго толькі 2 дэпазіты).

Праграма разлічана на 5 гадоў — з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года. Грашовыя сродкі ў памеры $10 тыс. прадастаўляюцца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку — па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і.

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. МЕРОПРИЯТИЯ В ГЛУСКЕ 15—16 НОЯБРЯ

14 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Ответственность за нарушение иностранцами законодательства Республики Беларусь

14 ноября 2025
Читать новость
Общество

Пешеход попал под колеса легковушки на пересечении улиц Кирова и Социалистической в Глуске

14 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

14 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость