Темы

Дэпазіты “Сямейны капітал” адкрыты ў Беларусі на $163,3 млн

У Беларусі дэпазітныя рахункі “Сямейны капітал” адкрыты на $163,3 млн, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.

У 2015 годзе стартавала маштабная праграма доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў – “Сямейны капітал” (аднаразовае прадастаўленне сем’ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей). Паводле даных на 1 красавіка бягучага года, дэпазітныя рахункі на сямейны капітал у ААТ “ААБ Беларусбанк” адкрыты больш як 16,3 тыс. грамадзян Беларусі на $163,3 млн. Прычым у сакавіку бягучага года адкрыта 1,7 тыс. дэпазітных рахункаў (у сакавіку мінулага года, калі стала дзейнічаць Палажэнне аб парадку і ўмовах назначэння, фінансавання (пералічэння), распараджэння сродкамі сямейнага капіталу, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2015 года нумар 128, – было адкрыта ўсяго толькі 2 дэпазіты).

Праграма разлічана на 5 гадоў – з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года. Грашовыя сродкі ў памеры $10 тыс. прадастаўляюцца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку – па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і.

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость