Темы

Глушчан убачыць Магілёў

Глускі раён 6 красавіка прыме эстафету абласнога праекта “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”  ад Быхаўскага раёна. Са сваёй прэзентацыяй глушчане адправяцца ў Магілёў праз тыдзень, 14 красавіка. Творчыя набыткі нашага раёна, паведаміла дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Огур, прадставяць народныя вакальныя ансамблі “Крынічанька” раённага Дома культуры, “Вярбічанька” Клетненскага і “Азярынка” Калаціцкага сельскіх Дамоў культуры. Далучацца да іх ансамбль “Беларусачка” Заеліцкага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама салісты РДК. Аўтэнтычную спадчыну раёна прэзентуе фальклорнае трыа “Ольніца” (Дуброўскі сельскі клуб). Таксама ўдзел у фестывалі прыме Глуская цэнтральная бібліятэка.

Зямля наша слаўная не толькі песеннымі традыцыямі, але і старадаўнімі рамёствамі, і таму да фестывалю народных талентаў рыхтуецца выстава вырабаў метадыстаў-майстроў Заеліцкага Дома рамёстваў. Лазапляценне, карункапляценне, інкрустацыя саломкай, бондарства  годна прадставяць Глушчыну як край людзей працавітых і творчых.

Последние новости

Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси

13 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем