Темы

Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе прапануецца абвясціць 26 красавіка

Абвясціць 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе прапанавала кіраўнік ірландскай дабрачыннай арганізацыі “Міжнародны праект “Дзеці Чарнобыля” Эдзі Роўч. Яна выступіла ад імя Беларусі на памятным пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, прысвечаным 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якое адбылося напярэдадні ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Упершыню ў сучаснай гісторыі афіцыйных пасяджэнняў Генасамблеі ад імя дэлегацыі дзяржавы – члена ААН выступіў прадстаўнік замежнай дзяржавы. “Беларусь прадаставіла права выступіць ад свайго імя прадстаўніцы Ірландыі з тым, каб наглядна прадэманстраваць як глабальны характар наступстваў чарнобыльскай тэхнагеннай катастрофы, так і адсутнасць бар’ераў для аб’яднання шматнацыянальных намаганняў па іх пераадоленні і дапамогі пацярпелым”, – растлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве. Тут падкрэслілі, што выступленне Эдзі Роўч дало магчымасць прыцягнуць увагу да важнага кампанента міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва – практычнай работы шматлікіх гуманітарных арганізацый, усіх неабыякавых людзей, якія шчыра адгукаюцца на чужы боль і бяду.

Памятнае пасяджэнне Генеральнай асамблеі, прысвечанае 30-годдзю аварыі на ЧАЭС, прайшло па ініцыятыве Беларусі, Расіі і Украіны, замацаванай у чарнобыльскай рэзалюцыі Генасамблеі 2013 года. На ўрачыстым пасяджэнні краіны – члены ААН ушанавалі памяць ахвяр катастрофы мінутай маўчання. З заявай выступіў старшыня Генеральнай асамблеі Могенс Люкетофт. Зварот генеральнага сакратара Пан Гі Муна да ўдзельнікаў пасяджэння прадставіў кіраўнік яго офіса Эдманд Муле.

Эдзі Роўч – заснавальнік і дырэктар ірландскай сацыяльна-гуманітарнай арганізацыі “Міжнародны праект “Дзеці Чарнобыля”, грамадскі і палітычны дзеяч. У 1998 годзе за асаблівы ўклад у аказанне гуманітарнай дапамогі Беларусі яна першай з замежных грамадзян узнагароджана Ордэнам Францыска Скарыны. Асноўная дзейнасць арганізацыі, якую яна ўзначальвае, сканцэнтравана ў Беларусі. У пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі рэгіёнах рэалізуюцца сацыяльна-гуманітарныя праекты (будаўніцтва дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, хоспісаў), праграмы медыцынскай дапамогі дзецям, інвалідам.

Последние новости

Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024