Темы

На добры ўраджай! На Глушчыне другога красавіка прайшло Свята першай баразны

На добры ўраджай! На Глушчыне другога красавіка  прайшло Свята першай баразны

Сёлетняя вясенняя пасяўная пачалася са Свята першай баразны. У раёне такое мерапрыемства было наладжана ўпершыню, і прайшло яно ў мінулую суботу на базе ААТ “Райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

У свяце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Гарбачэўскі, спецыялісты ўпраўлення, кіраўнікі гаспадарак раёна. Глуская зямля таксама вітала дарагіх гасцей — старшыню камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Сямёнава, яго намеснікаў Міхаіла Юрчанку, Таццяну Марозаву, Сяргея Андруша, Андрэя Кажамякіна, начальніка аддзела юрыдычных, арганізацыйных пытанняў і работы са зваротамі аблсельгасхарча Аляксандра Чыжа, старшыню Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктара Гейдэля, генеральнага дырэктара холдынга ААТ “Аграмашсервіс” Аляксандра Курыльчыка.

Імправізаванай сцэнічнай пляцоўкай стала поле, што за Дасціжэннем. Менавіта тут разгарнулася галоўнае дзеянне. Усіх прысутных на мерапрыемстве песнямі вітаў народны вакальны ансамбль “Вярбічанька” Клятнянскага СДК, які і правёў культурную частку народнага абраду, так, як гэта ўласціва толькі Глускаму раёну.

Кожнаму знаёмы мудрыя словы:

Хлеб — гаспадар дома!

Моцнаю падтрымкай яго звалі ўстар,

Хлеб — па праве ў дзяржаве гаспадар!

З гэтымі словамі дзяўчына ў нацыянальным беларускім касцюме падносіць Уладзіміру Царыкаву духмяны каравай ураджаю 2015 года — сімвал багацця, працы і славы ўсіх працаўнікоў раёна. Звяртаючыся да прысутных з прывітальным словам, старшыня райвыканкама зазначыў, што нашы продкі спрадвеку ў любой справе прасілі благаславення ў Бога. І гэтым абрадам на Глушчыне адраджаюцца народныя традыцыі. Але, як кажуць, на Бога спадзявайся, а сам не рабі промаху, таму зараз у аграрыяў раёна адна галоўная задача: хутка і якасна правесці вясеннюю пасяўную. Напрыканцы кіраўнік раёна пажадаў усім аграрыям багатага ўраджаю. Словамі добрых пажаданняў была прасякнута прамова і старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валерыя Сямёнава.

Свята набірае абароты, і ўдзельнікі ансамбля працягваюць абрад і просяць настаяцеля Свята-Богаяўленскага храма протаіерэя Міхаіла благаславіць і асвяціць зерне, якое яму падносяць у прыгожай сявеньцы, на багаты ўраджай. Пасля гэтага ўсе кланяюцца зямліцы-матухне — на ціхае лета, на буйное жыта.

Каб наша жыта ў трубы павілося,

У трубы павілося ды на бок схілілася.

На полі снапамі, а ў гумне тарпамі,

На таку ўмалотна, у клуні прысыпна,

У млыне прымольна, у дзяжы падходна

І к добраму жыццю.

Затым гучаць пажаданні ў адрас сельскіх працаўнікоў і як даніна павагі да іх — нізкі паклон. І вось настае той доўгачаканы момант, калі ў зямлю павінна легчы першае зерне. І зноў у адпаведнасці з абрадам дзяўчына кладзе ў сявеньку грамнічную свечку — каб аберагала ўраджай ад усялякай бяды — і белы бохан — каб наступны ўраджай набраў з яго сілы і стаў яшчэ мацнейшы, спраўнейшы ды багацейшы. Пачэснае права кінуць першае зерне ў раллю ўраджаю 2016 года прадастаўляецца Уладзіміру Царыкаву, пасля чаго на поле выходзяць дзяўчыны з сявенькамі, упрыгожанымі чырвонымі стужкамі, і сеюць збожжа. Следам за імі мужчына з канём барануе засеяны кавалачак зямлі. Старт пасяўной дадзены!

І тут у работу ўключаецца тэхніка, якую перад гэтым, як і ўсіх прысутных на полі, айцец Міхаіл акрапіў святой вадой. Механізатар Віталь Туміловіч на энерганасычаным МТЗ-3522 з сеялкай АКПМ-6 пачынае сяўбу. На 45-гектарным полі за Дасціжэннем будзе расці авёс.

Спадзяёмся, што Свята першай баразны, ініцыятарам якога выступіла кіраўніцтва раёна, стане на Глушчыне традыцыйным.  Няхай земляробам раёна ў гэтым годзе ўсё спрыяе на добры ўраджай. А працаваць нашы сяльчане ўмеюць, і робяць яны гэта шчыра.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусчане подключились к республиканскому субботнику

20 апреля 2024
Культура

Экскурсия глусских «арт-крошек»

20 апреля 2024
Актуально

В рамках акции Госэнергогазнадзор бесплатно проведет обследование вашего дома

20 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024