Темы

На палях раёна

Палявыя работы ў Глускім раёне набіраюць тэмпы. Так, па стане на 11 красавіка ў глебу было ўнесена 70 тысяч 300 тон арганічных угнаенняў, пад сяўбу падрыхтавана больш за 2 тысячы гектараў глебы, сярод гаспадарак лідарамі тут з’яўляюцца ААТ “Глуская Зара” і аграфірма “Слаўгарадскі” — звыш 400 гектараў на кожным прадпрыемстве. Сяўбу яравых зерневых культур вядуць усе гаспадаркі Глушчыны, найбольшыя плошчы пасеяны ў “Глускай Зары” — 382 гектары — і эксперыментальнай базе “Глуск” — 300 гектараў. Уся засеяная на ўчарашні дзень плошча па раёне ў цэлым складае 1 680 гектараў. Разам з названымі работамі на палях вядзецца падкормка азімых зерневых культур, пры плане 5 406 гектараў фактычна падкормлена 3 797, пры гэтым больш за 1 000 гектараў на рахунку эксперыментальнай базы “Глуск”. Таксама вядзецца падкормка рапсу, сенакосаў і пашаў, падсеў шматгадовых траў — апошнія работы выкананы на плошчы каля 1 100 гектараў. Тры гаспадаркі раёна, СВК “Калгас “Зара камуны”, эксперыментальная база “Глуск” і ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, уносяць калійныя удабрэнні (490 гектараў), усе сельгаспрадпрыемствы раёна пратручваюць насенне зерневых культур (510 тон).

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко дал интервью французскому журналу Le Point

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

По факту. Где ребенку лучше: в плохой, но родной семье или в хороших условиях неродного дома

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вакцинация против гриппа

17 ноября 2026
Читать новость
Здоровье

Витамин D: осенний дефицит и способы восполнения

17 ноября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Тепло, но похолодает. Прогноз погоды на 18—22 ноября

17 ноября 2026
Читать новость
Общество

В Могилёвском районе задержан пьяный бесправный водитель

17 ноября 2026
Читать новость