На палях раёна
Палявыя работы ў Глускім раёне набіраюць тэмпы. Так, па стане на 11 красавіка ў глебу было ўнесена 70 тысяч 300 тон арганічных угнаенняў, пад сяўбу падрыхтавана больш за 2 тысячы гектараў глебы, сярод гаспадарак лідарамі тут з’яўляюцца ААТ “Глуская Зара” і аграфірма “Слаўгарадскі” — звыш 400 гектараў на кожным прадпрыемстве. Сяўбу яравых зерневых культур вядуць усе гаспадаркі Глушчыны, найбольшыя плошчы пасеяны ў “Глускай Зары” — 382 гектары — і эксперыментальнай базе “Глуск” — 300 гектараў. Уся засеяная на ўчарашні дзень плошча па раёне ў цэлым складае 1 680 гектараў. Разам з названымі работамі на палях вядзецца падкормка азімых зерневых культур, пры плане 5 406 гектараў фактычна падкормлена 3 797, пры гэтым больш за 1 000 гектараў на рахунку эксперыментальнай базы “Глуск”. Таксама вядзецца падкормка рапсу, сенакосаў і пашаў, падсеў шматгадовых траў — апошнія работы выкананы на плошчы каля 1 100 гектараў. Тры гаспадаркі раёна, СВК “Калгас “Зара камуны”, эксперыментальная база “Глуск” і ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, уносяць калійныя удабрэнні (490 гектараў), усе сельгаспрадпрыемствы раёна пратручваюць насенне зерневых культур (510 тон).
Т. ЛУГАВАЯ