На правядзенне пасяўной у гэтым годзе пойдзе Br15,6 трлн
На правядзенне пасяўной у 2016 годзе пойдзе Br15,6 трлн, паведаміў 8 красавіка на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Уладзімір Гракун.
“На правядзенне пасяўной у гэтым годзе пойдзе Br15,6 трлн, з іх больш як Br2 трлн – бюджэтныя сродкі, Br5,6 трлн – крэдытныя рэсурсы, амаль Br8 трлн – уласныя сродкі гаспадарак”, – адзначыў намеснік міністра.
Уладзімір Гракун растлумачыў, што на мінеральныя ўгнаенні з гэтай сумы будзе зрасходавана Br5,8 трлн, Br2,4 трлн – на закупку сродкаў аховы раслін, Br1,6 трлн – на насенне, Br3,4 трлн – на гаруча-змазачныя матэрыялы, Br2,2 трлн – на рамонт сельгастэхнікі.
Намеснік міністра нагадаў, што перад галіной пастаўлена задача атрымаць у 2016 годзе 9,2 млн т збожжа. “Не люблю рабіць прагнозы на будучы ўраджай, але хачу адзначыць, што перад намі стаіць канкрэтная задача і мы зробім усё, каб яе выканаць. На полі павінна быць дыктатура тэхналогій, тады і ўраджай будзе”, – канстатаваў ён.