На вуліцы Сацыялістычнай
У Глуску, на вуліцы Сацыялістычнай, дзе зараз знаходзіцца жылы двухпавярховы дом, размяшчалася драўляная сінагога. Яна таксама мела два паверхі. Гэта быў адзін з самых прыкметных будынкаў у мястэчку. Тут яўрэі маліліся, слухалі даклады вядомых рабінаў, якія прыязджалі з розных гарадоў, гутарылі, абмяркоўвалі ўсе пытанні свайго жыцця. Ужо пасля вайны ў памяшканні сінагогі размясцілі клуб, куды моладзь прыходзіла танцаваць. У 1956 годзе непадалёк быў пабудаваны раймаг, які і зараз гасцінна расчыняе свае дзверы пакупнікам.
В. ЯНУШЭЎСКАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА і з архіва І. КІРЫНА