Темы

Не дзеля пашаны, а для зручнасці землякоў

Не дзеля пашаны, а для зручнасці землякоў

Гэта толькі на першы погляд здаецца, што камунальнікі далёкія ад творчага працэсу, што яны толькі з шуфлямі, мётламі, разваднымі ключамі і іншым падобным інструментам абыходзіцца ўмеюць і носяць найчасцей аранжавыя камізэлькі ды робы з надпісам “Глуск. УКП “Жылкамгас”.

Пры больш уважлівым і блізкім знаёмстве высвятляецца, што, акрамя безумоўных прафесійных уменняў, яны валодаюць і іншымі выдатнымі здольнасцямі, напрыклад, артыстычнымі. Цудоўнае пацвярджэнне таму — канцэрт, які нашыя камунальнікі штогод арганізоўваюць сваімі сіламі да свайго ж прафесійнага свята. Так было і зараз: і спявалі, і танчылі, і калег віншавалі, і гасцей на сцэну запрашалі — самі (дапамога прафесіяналаў адчувалася, але ніколькі не зніжала, а толькі падкрэслівала творчы патэнцыял самадзейных выканаўцаў). Мікрафоны, граматы і кветкі даволі арганічна ўпісаліся ў ход святочнага сходу працоўнага калектыву Глускага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас”, які прайшоў 25 сакавіка ў кінатэатры “Арыён”.

Сёння немагчыма ўявіць жыцця ні асобна ўзятай сям’і, ні нашага пасёлка, ні ўсяго раёна без работы камунальнай службы, адзначыў у прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня. Да яе паслуг мы настолькі прывыклі, што часам і не заўважаем іх, між тым, каб цёпла было ў кватэрах, класах і кабінетах, каб чыста было на вуліцы, каб без збояў падавалася вада і своечасова вывозіліся адыходы, працуе цэлы калектыў спецыялістаў і радавых работнікаў, уносячы свой важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Сведчаннем таму, што гэты ўклад не застаецца незаўважаным і неацэненым, стала Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта, якую Аляксандр Анцюшэня ўручыў Уладзіміру Лапко, машыністу кацельнай Веснава. Аднак камунальнікі працуюць не для пашаны і ўзнагарод, а для зручнасці землякоў і прыгажосці роднага горада, падкрэсліў, звяртаючыся да калег, галоўны інжынер “Жылкамгаса” Аляксандр Лугін. У гэтым годзе прадпрыемству даводзіцца працаваць у вельмі няпростых эканамічных умовах, таму дэфіцыту сродкаў патрэбна супрацьпаставіць жорсткую эканомію рэсурсаў, безумоўнае выкананне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Аляксандр Лугін выказаў спадзяванне, што прадпрыемства справіцца з цяжкасцямі, і падстава гэтаму — прафесіяналізм і адказнае стаўленне да справы многіх яго работнікаў. Старанне асобных з іх было адзначана ўзнагародамі. Грамату Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь атрымаў машыніст кацельнай участка Заеліца Анатоль Стрэж. Таццяна Галамака, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела, узнагароджана граматай упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама. Ганаровыя граматы адміністрацыі Глускага УКП “Жылкамгас” былі ўручаны намесніку галоўнага бухгалтара Надзеі Буневіч, майстру будаўнічага ўчастка Сяргею Барысіку, інспектару па кадрах Алене Лобах, слесару-сантэхніку ўчастка Заеліца Аляксандру Пархамовічу, апаратчыку хімвадаачысткі Наталлі Байковай, трактарысту Аляксандру Гізуну, вадзіцелю Андрэю Радзько, машыністу кацельнай у Балашэвічах Уладзіміру Каблашу.

Добра, што ёсць святы, і добра, што ёсць традыцыя адзначаць іх разам і не шкадаваць падзякі, добрых слоў і пажаданняў, бо штодзённыя клопаты не надта спрыяюць такой сардэчнасці і нават не пакідаюць часу для яе. Таму ці дзіўна, што ўсе віншаванні, усе канцэртныя нумары, асабліва выступленні маленькіх танцораў са школы мастацтваў, зала прымала шчырымі і шчодрымі апладысментамі. Вельмі хочацца, каб добры настрой, атрыманы падчас святочнага сходу, камунальнікі перанеслі і ў свае будні, бо працаваць з настроем і лягчэй, і прадуктыўней.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Культура

Полвека проработала в Глусской музыкальной школе Татьяна Николаевна Макаревич

18 апреля 2024
Актуально

Минтранс проводит правовой мониторинг постановления о требованиях к организаторам автоперевозок

18 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024
Власть

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсуждают на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024