Падчас веснавых канікул традыцыйна адбыліся раённыя прадметныя алімпіяды сярод навучэнцаў 4—10-х класаў
Падчас веснавых канікул традыцыйна адбыліся раённыя прадметныя алімпіяды сярод навучэнцаў 4—10-х класаў. Удзел у іх прынялі 260 школьнікаў, у тым ліку 110 — з дзвюх гарадскіх школ, 86 — з гімназіі, 6 прадстаўнікоў санаторнай школы і 58 вучняў з сельскай мясцовасці. Сярод 16 прадметаў самым рэзультатыўным аказаўся “Чалавек і свет”: з 11 удзельнікаў — столькі ж і прызёраў. Добры вынік паказалі і вучні, што прыйшлі на алімпіяду па замежных мовах: 38 удзельнікаў і 27 прызавых месцаў. А ўвогуле дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў атрымалі 111 вучняў.
А. ПЯТРОВА