Темы

ПДВ на паслугі электрасувязі ў Беларусі з 1 красавіка павышаецца да 25 працэнтаў

Падатак на дабаўленую вартасць адносна абаротаў па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі паслуг электрасувязі, што аказваюцца абанентам, павышаецца да 25 працэнтаў.

Ранейшая стаўка падатку адносна гэтага віду паслуг складала 20 працэнтаў. “Гэта (павышэнне стаўкі ПДВ. – Заўвага БЕЛТА) закране ўсе віды электрасувязі, у тым ліку інтэрнэт-сувязь і гарадскі тэлефон”, – тлумачыў раней міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

Аб змяненні стаўкі ПДВ з 1 красавіка сваіх кліентаў праінфармавалі мабільныя аператары velcom, МТС, life:). Пры гэтым life:) мае намер зменшыць кошт паслуг да такой ступені, каб павялічаная стаўка падатку не паўплывала на канчатковы кошт тарыфаў для абанентаў. Як паведамілі ў прэс-службе, павышэнне ПДВ на паслугі сувязі з 1 красавіка не закранае большасць абанентаў life:).

“Белтэлекам” таксама папярэдзіў аб змяненні парадку падаткаабкладання для абанентаў.

Аналагічныя паведамленні размешчаны на сайтах беларускіх інтэрнэт-правайдараў. “Пераразлік кошту тарыфаў з улікам ПДВ закране ўсіх прыватных кліентаў і будзе праведзены 1 красавіка 2016 года. Запазычанасць, што з’явілася ў сувязі з пераразлікам, на скорасць доступу ў інтэрнэт не паўплывае”, – гаворыцца ў паведамленні кампаніі “Атлант Тэлекам”.

Больш падрабязна азнаёміцца са змяняемымі тарыфамі можна на сайце мабільных аператараў і інтэрнэт-правайдараў.

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость