Темы

Працаваць трэба тут і зараз

Калі б уся ўлада ў мясцовых сельгасарганізацыях і ў раёне ў цэлым была ў руках маладых спецыялістаў, што працуюць у сферы АПК, то мы былі б наперадзе планеты ўсёй. Шкада толькі, што заставацца на Глушчыне пасля адпрацоўкі патрэбнага тэрміну большасць з іх не збіраецца, а паедзе жыць, працаваць, а значыць і выводзіць наперад, у іншыя краі. Так падумалася мне падчас сустрэчы, якую з маладымі спецыялістамі сельскагаспадарчых арганізацый раёна правёў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Менавіта юнацкі максімалізм, уласцівы, зрэшты, моладзі любога часу, дае права юнакам і дзяўчатам думаць, што яны ўсё ўмеюць, што ведаюць, як змяніць жыццё ў лепшы бок, каб вакол панавалі ўсеагульны дабрабыт і справядлівасць. Што тут казаць, каб так было, то ўсе мы былі б гэтаму толькі радыя.

Але як пусціць, скажам, дадатковы аўтобус (узнімалася такое пытанне), калі і тыя, што ходзяць, прыносяць арганізацыі толькі страты? Адкуль узяць усім добрую зарплату (на нізкія заробкі справядліва наракалі амаль усе спецыялісты), калі летась гаспадаркі напалову недабралі раслінаводчай сельгаспрадукцыі? Трэба з гэтым лічыцца? Трэба. Праўда, ёсць у складаным эканамічным становішчы нашых гаспадарак і суб’ектыўныя прычыны: не ўсе работнікі, як радавыя, так і самі спецыялісты, добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Пра гэта адкрыта гаварыў, прыводзячы канкрэтныя прыклады, кіраўнік раёна і маладым спецыялістам раіў пачынаць з сябе мяняць стаўленне да работы. Бо куды б яны ні пераехалі, дзе б ні працавалі ў далейшым, паўсюдна патрэбны веды, вопыт, адказнае і сур’ёзнае стаўленне да работы. Ведамі нашы маладыя спецыялісты ўзброены, а вось напрацоў-ваць практыку можна ўсюды, у тым ліку і ў гаспадарках Глускага раёна, куды яны трапілі па размеркаванні. Яно і насамрэч так: можна шмат чаго хацець і патрабаваць ад іншых, але мала што зменіцца, калі не зменіш адносін да справы сам.

Што ж да жыллёвых праблем, да ўмоў для адпачынку, пра якія таксама ішла гаворка на гэтай сустрэчы, то Уладзімір Царыкаў абяцаў усялякае садзейнічанне са свайго боку і адразу ж даў даручэнне службам, што вядуць работу з моладдзю, распрацаваць план культурных і спартыўных мерапрыемстваў, у якіх маглі б прымаць удзел маладыя работнікі сельгаспрадпрыемстваў — жаданне ў іх, мяркуючы па іх жа выступленнях, да гэтага ёсць. Як ёсць жаданне мець больш зручныя ўмовы пражывання і большы заробак. Што тут скажаш, жаданне правільнае і цалкам зразумелае. Ці ажыццявіма яно ў бліжэйшы час? Мабыць, не, бо трэба як мінімум дачакацца новага ўраджаю, а каб ён быў добрым, патрэбна ўжо зараз напружана працаваць — у сельскай гаспадарцы ўсё ўзаемазвязана. Ды справа ў тым, што не ўсе хочуць пацярпець і пачакаць: тут, зноў-такі, сказваецца славуты юнацкі максімалізм: жаданне мець усё і адразу. Па гэтай прычыне многія маладыя спецыялісты шчыра прызналіся, што пасля адпрацоўкі збіраюцца ехаць з раёна. Куды? Вядома ж, бліжэй да роднага дома, бо там, як вядома, і сцены дапамагаюць, што ўжо казаць пра бацькоў. Шкада, што маладыя і адукаваныя людзі не хочуць заставацца ў нас, ды шкадаванне гэта да справы не прыкладзеш, яно працаваць не будзе, а будуць працаваць тыя маладыя спецыялісты, тыя юнакі і дзяўчаты, што нарадзіліся на Глушчыне. Ва ўсялякім разе, менавіта яны (большасць з іх) сказалі, што працу сваю тут прадоўжаць. Адсюль у чарговы раз робім адзін і той жа вывад: ніхто, акрамя нас саміх, не створыць для нас больш зручных умоў для работы і жыцця. Мы, вядома ж, рады і новым людзям, і новай сіле, ідэям і прапановам, але сядзець і чакаць іх няма ніякага рэзону. Трэба працаваць тут і зараз. Іншыя шляхі шукаць і доўга, і рызыкоўна, і не факт, што знойдзеш.

Што ж да размовы кіраўніка раёна з маладымі спецыялістамі АПК, то яна атрымалася шчырай, адкрытай, вострых пытанняў і адказаў на іх не абыходзіў ніхто. І гэта вельмі спадабалася. Спадабалася і тая моладзь, што прыйшла на сустрэчу: граматныя юнакі і дзяўчаты, прыгожыя, смелыя, часам нават дзёрзкія, але шчырыя і поўныя жадання і рашучасці змяніць сваё жыццё і дабіцца поспеху. Няхай у іх усё атрымаецца.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024