Темы

У Беларусі выхадныя парадуюць цёплым надвор’ем

У Беларусі ў выхадныя будзе цёплае надвор’е, пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

“Красавік у гэтым годзе шчодры на сюрпрызы. У першы дзень месяца месцамі яшчэ ішоў снег, а на гэтым тыдні ў Беларусь прыйшла анамальная цеплыня. І ўчора днём было амаль летняе надвор’е, максімальныя тэмпературы дасягнулі адзнак плюс 18-26 градусаў, у многіх раёнах прайшлі навальнічныя дажджы”, – адзначыла Святлана Рыбакова. Паводле яе слоў, у бліжэйшыя дні захаваецца няўстойлівае і вельмі цёплае надвор’е.

У пятніцу, 8 красавіка, Беларусь будзе пад уплывам франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусцяцца непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ноччу – плюс 4-9 градусаў, па паўднёвым захадзе – да плюс 12; днём будзе ад 15 да 21 цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі паветра прагрэецца да 27 градусаў. І толькі па паўночным захадзе ў час дажджоў месцамі тэмпература не ўзнімецца вышэй за 14 градусаў.

“У выхадныя дні паўночна-заходнія раёны краіны будуць знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў, на астатняй тэрыторыі рэспублікі надвор’е будзе вызначаць няўстойлівая і вельмі цёплая паветраная маса, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы”, – расказала Святлана Рыбакова.

У суботу, 9 красавіка, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, у асноўным па паўночным захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах – з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу – плюс 6-13, днём – ад 17 да 23, па паўднёвым усходзе – да 25 цяпла, у паўночна-заходніх раёнах – плюс 10-16 градусаў.

У нядзелю, 10 красавіка, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу – плюс 7-13, днём – ад 17 да 23 цяпла, па паўднёвым усходзе – да плюс 25, па захадзе – 10-16 вышэй за нуль.

“У пачатку наступнага тыдня надвор’е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, за якімі пачне паступаць умерана цёплая паветраная маса з боку Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон крыху панізіцца, але тым не менш ён па-ранейшаму будзе вышэйшым за кліматычную норму”, – растлумачыла Святлана Рыбакова.

У панядзелак і аўторак, 11 і 12 красавіка, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу – плюс 5-12, днём будзе 10-17 вышэй за нуль, па ўсходзе паветра прагрэецца да плюс 21 градуса.

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем