Темы

У Дзяржаўным мытным камітэце растлумачылі парадак вызначэння кошту пасылкі з акцыйнымі таварамі

Грамадзянін мае права даказваць сапраўдны кошт набытага на распрадажы тавару, які перасылаецца з дапамогай міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Там расказалі, што вызначэнне мытнага кошту тавараў праводзіцца зыходзячы з аб’яўленага кошту міжнароднага паштовага адпраўлення, які пазначае адпраўшчык у дакументах, устаноўленых актамі Сусветнага паштовага саюза, а таксама звестак у дакументах, якія суправаджаюць адпраўленне.

Калі кошт не пазначаны або ў спецыялістаў мытнай службы ўзніклі сумненні ў яго сапраўднасці, мытны кошт тавараў вызначаецца на падставе цэнавай інфармацыі на такія тавары, напрыклад, з інтэрнэт-магазінаў або каталогаў замежных фірм, якія ажыццяўляюць рознічны продаж аналагічных тавараў.

«Калі тавар быў набыты на распрадажы, вы маеце права даказваць дакладнасць звестак, прадстаўленых для вызначэння мытнага кошту. Для гэтага неабходна прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць заяўлены кошт (дагавор, спецыфікацыя, рахунак-фактура, таварны чэк, квітанцыя аб аплаце і гэтак далей)», — растлумачылі ў ДМК. У якасці дадатковых дакументаў мытным органам могуць быць прыняты раздрукоўкі з дзеючымі спасылкамі на публічна размешчаную інфармацыю аб кошце тавараў, што перасылаюцца, завераныя банкам выпіскі з карт-рахункаў і інш.

«Дарэчы, у многіх інтэрнэт-магазінах пры афармленні заказу можна пакінуць каментарый для прадаўца. Рэкамендуем папярэдне інфармаваць адпраўшчыка аб неабходнасці пазначэння дакладных звестак аб кошце адпраўлення», — падкрэслілі ў камітэце. Там адзначылі, што калі ў мытных органаў ёсць падазрэнні наконт кошту, яны праз паштовага аператара паведамляюць атрымальніку аб неабходнасці прадставіць дадатковыя дакументы, якія пацвярджаюць кошт тавару. Калі атрымальнік не мае такіх дакументаў або ў іх пазначаны толькі агульныя звесткі, якія не дазваляюць ідэнтыфікаваць тавар, мытныя органы не ўлічваюць іх.

Последние новости

Происшествия

ДТП с мотоблоком

18 июля 2026
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось заседание Глусского районного исполнительного комитета

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На жатве в ОАО «Экспериментальная база «Глуск» работают четыре девушки

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі азімага рапсу

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Третий трудовой семестр

17 июля 2026
Читать новость
Власть

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Александр Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость