У месцах пазбаўлення волі знаходзяцца больш як 4 тыс. асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў
У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі знаходзяцца больш як 4 тыс. асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Аб гэтым паведаміў 8 красавіка журналістам начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргей Дарошка.
“На сённяшні дзень у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца крыху больш як 4 тыс. асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Прыкладна 1 140 чалавек, у адносінах да якiх прыгаворы ўступiлi ў законную сілу, знаходзяцца ў следчых ізалятарах і чакаюць адпраўкі ў калоніі”, – сказаў Сяргей Дарошка.
Начальнік дэпартамента адзначыў, што МУС стварыла дзве калоніі: для раней судзімых і ўпершыню асуджаных за гэтыя злачынствы.
“На сённяшняй нарадзе Прэзідэнт запатрабаваў узмацніць патрабаванні да ўмоў утрымання гэтых злачынцаў. Мы ўзмоцнім дысцыплінарную практыку ў адносінах да асуджаных, больш якасна будзем падыходзіць да пытанняў арганізацыі іх працы. Маральна-бытавыя ўмовы для гэтых асоб будуць значна горшымі, чым для ўсіх астатніх асуджаных”, – адзначыў начальнік ДВП.
Пры гэтым Сяргей Дарошка адзначыў, што падыходы да кожнага зняволенага будуць індывідуальнымі.