Темы

У першыя дні красавіка надвор’е пагоршыцца, чакаюцца ападкі і парывісты вецер

У першыя дні красавіка надвор’е пагоршыцца, чакаюцца ападкі і парывісты вецер, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

“Сакавік развітваецца з намі па-веснавому цёплым надвор’ем, і, нягледзячы на пахаладанне ў другой палавіне месяца, у цэлым ён выдаўся цёплым, сярэдняя тэмпература паветра была на 3-4 градусы вышэйшай за кліматычную норму. Але ў першыя дні красавіка надвор’е пагоршыцца, віной таму стануць актыўныя атмасферныя франты, якія будуць заўтра днём перамяшчацца праз паўднёвыя раёны краіны”, – растлумачыла сіноптык.

У пятніцу, 1 красавіка, ноччу месцамі, у асноўным па паўднёвым захадзе Беларусі, пройдуць невялікія дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі таксама чакаюцца дажджы, па паўночным захадзе – з мокрым снегам, месцамі па паўднёва-ўсходняй палавіне краіны – моцныя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5, днём будзе 4-9 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе – 10-12 вышэй за нуль.

У суботу, 2 красавіка, ноччу тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам франтальных раздзелаў, таму на большай частцы краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, месцамі моцныя ападкі. Днём надвор’е будуць фарміраваць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўночнага захаду Еўропы. З ростам атмасфернага ціску ападкаў стане менш, пройдуць яны пераважна па ўсходняй палавіне краіны і будуць мець кароткачасовы характар. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Дыскамфорту дабавіць моцны парывісты вецер. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах вецер узмоцніцца з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 3, днём чакаецца 3-8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 10.

“Але ўжо 3 красавіка краіна апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, надвор’е палепшыцца, выгляне сонца, сціхне вецер, будзе пераважна без ападкаў”, – адзначыла Святлана Рыбакова. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 1, днём будзе 5-10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 11-14 градусаў вышэй за нуль.

У пачатку наступнага тыдня надвор’е будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, у паўднёва-заходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў больш цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы.

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем