Темы

Як у Турыно вясну гукалі

Як у Турыно вясну гукалі

Народнае свята «Гуканне вясны» адбылося ў Турыно ў мінулую суботу, 26 сакавіка, падрыхтавалі яго работнікі мясцовага Дома культуры. Гуканне вясны — старажытнае свята, падчас якога нашы продкі развітваліся з зімою і заклікалі хутчэй прыйсці вясну. Яна атаясам-лівалася з новым жыццём, а нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога, таму распальвалася вогнішча са старых непатрэбных рэчаў. Як і нашы прадзеды, паведаміла мастацкі кіраўнік Турынскога СДК Таццяна Мароз, жыхары Турыно вадзілі вакол вогнішча карагоды і спявалі песні-вяснянкі, дзеці ўдзельнічалі ў гульнях. Усе жадаючыя маглі пачаставацца печывам у выглядзе птушак і павесіць на дрэвы рознакаляровыя стужкі. У даўнія часы лічылася, што ўсё гэта спрыяе хутчэйшаму надыходу цяпла. У гэтым годзе вясна хоць і прыйшла рана, але не надта яна і цёплая, таму свята ў Турыно, думаецца, было якраз дарэчы.

А. ПЯТРОВА

Фота прадастаўлена Турынскім СДК

Последние новости

Актуально

Профсоюз помог работнику получить положенную выплату

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Комиссия по содействию занятости в Глусском районе: кого рассмотрели, что предложили

30 октября 2025
Читать новость
Культура

«Есаул» российской эстрады Олег Газманов на «Золотом шлягере» в Могилёве

30 октября 2025
Читать новость
АПК

Палявыя работы ў Глускім раёне

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Безопасные каникулы

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Служат наши парни. Василий Медведок из Балашевичей

30 октября 2025
Читать новость