Як у Турыно вясну гукалі
Народнае свята «Гуканне вясны» адбылося ў Турыно ў мінулую суботу, 26 сакавіка, падрыхтавалі яго работнікі мясцовага Дома культуры. Гуканне вясны — старажытнае свята, падчас якога нашы продкі развітваліся з зімою і заклікалі хутчэй прыйсці вясну. Яна атаясам-лівалася з новым жыццём, а нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога, таму распальвалася вогнішча са старых непатрэбных рэчаў. Як і нашы прадзеды, паведаміла мастацкі кіраўнік Турынскога СДК Таццяна Мароз, жыхары Турыно вадзілі вакол вогнішча карагоды і спявалі песні-вяснянкі, дзеці ўдзельнічалі ў гульнях. Усе жадаючыя маглі пачаставацца печывам у выглядзе птушак і павесіць на дрэвы рознакаляровыя стужкі. У даўнія часы лічылася, што ўсё гэта спрыяе хутчэйшаму надыходу цяпла. У гэтым годзе вясна хоць і прыйшла рана, але не надта яна і цёплая, таму свята ў Турыно, думаецца, было якраз дарэчы.
А. ПЯТРОВА
Фота прадастаўлена Турынскім СДК