Темы

Жыхарам малых гарадоў Беларусі стане прасцей атрымліваць ільготныя крэдыты на рамонт жылля

Жыхарам малых гарадоў у Беларусі стане прасцей атрымліваць ільготныя крэдыты на рамонт жылля. Гэта прадугледжана ўказам нумар 141, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 красавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указ нацэлены на ўрэгуляванне пытанняў прадастаўлення льготных крэдытаў у выпадках, калі жылое памяшканне (аднакватэрны дом, кватэра) прыналежыць на праве долевай уласнасці некалькім грамадзянам.

У сувязі з гэтым дапаўненні і змяненні ўносяцца ва ўказ ад 7 лютага 2006 года нумар 75 “Аб прадастаўленні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў”. Прадугледжваюцца новаўвядзенні, якія раней не былі вызначаны заканадаўствам.

Так, ільготны крэдыт на мэты, агавораныя ва ўказе нумар 75, цяпер можа быць прадастаўлены не толькі ўласніку жылога памяшкання, але і аднаму з грамадзян – удзельнікаў долевай уласнасці. Пры гэтым неабходна згода ўсіх уласнікаў, адносна кожнага з іх павінны выконвацца ўмовы прадастаўлення крэдыту.

Да поўнага пагашэння льготнага крэдыту, выкарыстанага на капітальны рамонт, рэканструкцыю, уводзіцца забарона на адчужэнне (продаж, мену, дарэнне) не толькі жылога памяшкання, але і яго частак, што прыналежаць кожнаму з удзельнікаў долевай уласнасці.

У адпаведнасці з унесенымі дапаўненнямі прынцып аднаразовасці выкарыстання льготнага крэдыту прымяняецца як у адносінах да грамадзян – атрымальнікаў такога крэдыту, так і ў прымяненні да жылога памяшкання, на рэканструкцыю (капітальны рамонт) якога ён прадастаўлены.

Акрамя таго, указам удакладняецца, што колькасць насельніцтва ў населеным пункце пры прадастаўленні гэтага віду дзяржаўнай падтрымкі вызначаецца на падставе афіцыйнай статыстычнай справаздачнасці на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость