• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў цяперашніх дэмаграфічных умовах няма

Понедельник, 23.05.2016 14:34. Category: Актуально    

Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў цяперашніх дэмаграфічных умовах няма і быць не можа. Такое меркаванне выказала сацыёлаг, магістр дзяржаўнага кіравання Універсітэта Бірмінгема Таццяна Гаплічнік.

«Калі мне задаюць пытанне аб тым, павышэнне пенсійнага ўзросту — гэта добра або дрэнна, я адказваю — гэта правільна. Правільна ў першую чаргу з дэмаграфічнага пункту гледжання, — сказала субяседніца. — Пенсійны ўзрост 55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын быў устаноўлены шмат дзесяцігоддзяў таму ў зусім іншых дэмаграфічных умовах: калі сярэдняя працягласць жыцця і тых, і другіх была значна ніжэйшай, чым цяпер, калі стан здароўя людзей не дазваляў большасці з іх прадаўжаць актыўную працоўную дзейнасць пасля дасягнення пенсійнага парога, ды і ўмовы працы былі зусім іншымі. Калі зыходзіць з салідарнасці пакаленняў, то захаванне пенсійнага ўзросту 55/60 гадоў было б проста несумленным і ў адносінах да працуючых, і ў адносінах да «маладых» пенсіянераў».

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у першы год пасля назначэння пенсіі прадаўжаюць працоўную дзейнасць амаль 68 працэнтаў жанчын і больш як палавіна мужчын, праз пяць гадоў пасля назначэння пенсіі працуюць 40 працэнтаў жанчын і 30 працэнтаў мужчын. Гэта значыць занятасць сярод новых пенсіянераў даволі высокая. У цэлым у Беларусі сёння працуе кожны чацвёрты пенсіянер (663 тыс. чалавек).

Што датычыцца сярэдняй чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні, то толькі з 2005 года яна павялічылася ў Беларусі ў мужчын на 5 гадоў (з 62,9 да 67,8 года), у жанчын — больш як на 10 гадоў (з 67,8 да 78,4 года). «Апаненты павышэння пенсійнага ўзросту ў якасці аргумента называюць невысокую сярэднюю працягласць жыцця мужчын і істотны адрыў ад аналагічнага паказчыку для жанчын. Так, усё правільна: і розніца ёсць, і адрыў значны. Але пры гэтым чамусьці застаецца за кадрам, што невысокая працягласць жыцця мужчын фарміруецца за кошт звышсмяротнасці ў працаздольным узросце, а тыя мужчыны, якія дасягаюць пенсійнага ўзросту, жывуць у сярэднім яшчэ 15,5 года, — адзначыла Таццяна Гаплічнік. — Каб быць да канца аб’ектыўным, трэба зыходзіць з таго паказчыка, які мае непасрэднае значэнне для пенсійнай сістэмы — гэта перыяд сярэдняй чаканай працягласці жыцця пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, так званы перыяд дажыцця. Менавіта ён паказвае, як доўга людзі будуць атрымліваць пенсійную выплату, дасягнуўшы пенсійных гадоў».

Паводле слоў эксперта, аргументацыя на аснове толькі паказчыка сярэдняй працягласці жыцця пры нараджэнні — «спэкуляцыйная гульня на пачуццях тых, хто не разумее, што стаіць за лічбамі». Рэальнасць такая, што працягласць жыцця беларускіх мужчын павялічваецца (і жанчын таксама). Гэта пазітыўная дэмаграфічная тэндэнцыя захаваецца і ў будучым — такія экспертныя прагнозы, іх нельга не ўлічваць пры распрацоўцы любых сацыяльна-эканамічных праграм, уключаючы пенсійнае рэфармаванне.

«Зразумела, што павышэнне пенсійнага ўзросту — мера непапулярная ў любым грамадстве. Але гэта непазбежна для дзяржаў, у якіх пагаршаюцца суадносіны паміж працаздольнымі і пажылымі людзьмі і, як вынік, павялічваецца дэмаграфічная нагрузка на працуючых», — упэўнена субяседніца. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі на 1 студзеня 2011 года на 1000 чалавек у працаздольным узросце прыпадала 373 пенсіянеры, а на 1 студзеня 2016-га — ужо 429. Гэта значыць паказчык пенсійнага цяжару значна павялічыўся.

«Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў такіх умовах проста няма, трэба рэальна глядзець на рэчы. Скажам, у Нарвегіі мае равеснікі будуць выходзіць на пенсію ў 72 гады. І гэта прымаецца як данасць: больш жывём — даўжэй працуем, нават калі каго-небудзь асабіста гэта не задавальняе, — дадала Таццяна Гаплічнік. — У выпадку захавання дэмаграфічных тэндэнцый і чаканых інтэнсіўных тэмпах старэння насельніцтва павышэнне пенсійнага ўзросту — лагічнае і заканамернае рашэнне».

« Месяц музыки, конкурсов и побед
ДАІ заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб дарожных правілах напярэдадні канікулаў »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (337)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (275)
    • Гісторыя Глушчыны (111)
    • Год исторической памяти (40)
    • Духовность (150)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (247)
    • Общество (4 593)
    • Происшествия (360)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (318)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (283)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top