Темы

Амаль пяць тысяч дзіцячых аздараўленчых лагераў адкрыецца ў першую змену ў Беларусі

У Беларусі ў першую змену прымуць дзяцей 4 490 аздараўленчых лагераў, з іх 790 — з кругласутачным і 3 700 — з дзённым знаходжаннем. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Беларусі Генадзь Балбатоўскі.

Ён адзначыў, што ў бягучым годзе значна ўзрасла колькасць спартыўна-аздараўленчых лагераў (іх у чэрвені адкрыецца 897). Акрамя таго, у першую змену плануецца работа 542 профільных лагераў з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не меншым за 9 дзён, а таксама 561 лагера працы і адпачынку. Адна з задач летняй аздараўленчай кампаніі — пашырэнне напрамкаў дзейнасці для высокаматываваных дзяцей (юных археолагаў, эколагаў, энтамолагаў, паэтаў і інш.). Запатрабаваны таксама абаронна-спартыўныя і ваенна-патрыятычныя, турысцка-краязнаўчыя лагеры.

Генадзь Балбатоўскі растлумачыў, што ў першую змену прымуць дзяцей 143 стацыянарныя лагеры (работа будзе арганізавана ў чатыры змены). Яшчэ пяць лагераў адкрыюцца з другой змены (і адпаведна будуць працаваць на працягу трох змен). Усяго было запланавана да адкрыцця ў летні аздараўленчы перыяд 148 стацыянарных лагераў.

У першую змену прадугледжваецца аздараўленне 218,2 тыс. дзяцей (62 працэнты ад плана на ўвесь летні перыяд), з іх 50,8 тыс. — у кругласутачных лагерах. Не страчвае папулярнасці і аздараўленне ў лагерах з дзённым знаходжаннем — у іх правядуць першую змену 167,4 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.

На падрыхтоўку загарадных аздараўленчых лагераў да работы ў летні перыяд накіравана, паводле аператыўных даных, амаль Br50 млрд, у тым ліку са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання — Br5,4 млрд, уласнікаў лагераў — Br18,5 млрд, мясцовых бюджэтаў — Br24,2 млрд. Гэта дало магчымасць стварыць неабходныя ўмовы для забеспячэння патрабаванняў бяспекі па захаванні жыцця і здароўя дзяцей, выканання санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму, стандартаў і норм аховы працы. Выкананы рамонтныя работы ў жылых памяшканнях і харчаблоках. У загарадных аздараўленчых лагерах да летняга сезона абследаваны тэхнічны стан будынкаў, збудаванняў, інжынерных камунікацый, надворнага гульнявога і спартыўнага абсталявання. Паводле слоў субяседніка, прыёмка лагераў гэтымі днямі завершыцца.

У цэлым на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2016 года са сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдзелена звыш Br345 млрд (усяго плануецца аздаравіць на летніх канікулах больш як 350 тыс. дзяцей, з іх 143,4 тыс. — у кругласутачных лагерах). Для арганізацыі эфектыўнай сістэмы дзіцячага аздараўлення была вызначана рэальная патрэбнасць у аздараўленні ў разрэзе рэгіёнаў, узроставых груп і профіляў лагераў.

Прыняты меры па забеспячэнні пуцёўкамі падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН. Асаблівая ўвага ўдзяляецца аздараўленню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у лагеры на летніх канікулах у бягучым годзе павялічаны на 14 працэнтаў да ўзроўню 2015-га. Так, са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патанненне адной пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем выдзяляецца Br1,6 млн, з дзённым знаходжаннем — Br660 тыс., у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не меншым за 9 дзён — Br680 тыс., у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем — Br740 тыс. Упершыню ў Беларусі ўведзена асобная датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем — яе памер складае Br1,8 млн.

Летам мінулага года было аздароўлена 362 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў (105,2 працэнта да плана). Аздараўленне школьнікаў традыцыйна праводзіцца таксама на асенніх, зімовых, вясенніх канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і ў профільных лагерах.

Последние новости

Общество

В День матери 95-летний юбилей отмечает Лидия Кирилловна Картель

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Сердца, полные любви. Торжественный прием ко Дню матери в Могилеве

14 октября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Заморозки и мокрый снег. Прогноз погоды на 15—19 октября

14 октября 2025
Читать новость
Актуально

Молодежь за безопасность. Глуск.

14 октября 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Крюковщина горел автомобиль

14 октября 2025
Читать новость
Власть

Глобальная обстановка в мире и отношения с США стали темами совещания у Лукашенко

14 октября 2025
Читать новость