Темы

Амаль пяць тысяч дзіцячых аздараўленчых лагераў адкрыецца ў першую змену ў Беларусі

У Беларусі ў першую змену прымуць дзяцей 4 490 аздараўленчых лагераў, з іх 790 – з кругласутачным і 3 700 – з дзённым знаходжаннем. Аб гэтым паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Беларусі Генадзь Балбатоўскі.

Ён адзначыў, што ў бягучым годзе значна ўзрасла колькасць спартыўна-аздараўленчых лагераў (іх у чэрвені адкрыецца 897). Акрамя таго, у першую змену плануецца работа 542 профільных лагераў з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не меншым за 9 дзён, а таксама 561 лагера працы і адпачынку. Адна з задач летняй аздараўленчай кампаніі – пашырэнне напрамкаў дзейнасці для высокаматываваных дзяцей (юных археолагаў, эколагаў, энтамолагаў, паэтаў і інш.). Запатрабаваны таксама абаронна-спартыўныя і ваенна-патрыятычныя, турысцка-краязнаўчыя лагеры.

Генадзь Балбатоўскі растлумачыў, што ў першую змену прымуць дзяцей 143 стацыянарныя лагеры (работа будзе арганізавана ў чатыры змены). Яшчэ пяць лагераў адкрыюцца з другой змены (і адпаведна будуць працаваць на працягу трох змен). Усяго было запланавана да адкрыцця ў летні аздараўленчы перыяд 148 стацыянарных лагераў.

У першую змену прадугледжваецца аздараўленне 218,2 тыс. дзяцей (62 працэнты ад плана на ўвесь летні перыяд), з іх 50,8 тыс. – у кругласутачных лагерах. Не страчвае папулярнасці і аздараўленне ў лагерах з дзённым знаходжаннем – у іх правядуць першую змену 167,4 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.

На падрыхтоўку загарадных аздараўленчых лагераў да работы ў летні перыяд накіравана, паводле аператыўных даных, амаль Br50 млрд, у тым ліку са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання – Br5,4 млрд, уласнікаў лагераў – Br18,5 млрд, мясцовых бюджэтаў – Br24,2 млрд. Гэта дало магчымасць стварыць неабходныя ўмовы для забеспячэння патрабаванняў бяспекі па захаванні жыцця і здароўя дзяцей, выканання санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму, стандартаў і норм аховы працы. Выкананы рамонтныя работы ў жылых памяшканнях і харчаблоках. У загарадных аздараўленчых лагерах да летняга сезона абследаваны тэхнічны стан будынкаў, збудаванняў, інжынерных камунікацый, надворнага гульнявога і спартыўнага абсталявання. Паводле слоў субяседніка, прыёмка лагераў гэтымі днямі завершыцца.

У цэлым на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі 2016 года са сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдзелена звыш Br345 млрд (усяго плануецца аздаравіць на летніх канікулах больш як 350 тыс. дзяцей, з іх 143,4 тыс. – у кругласутачных лагерах). Для арганізацыі эфектыўнай сістэмы дзіцячага аздараўлення была вызначана рэальная патрэбнасць у аздараўленні ў разрэзе рэгіёнаў, узроставых груп і профіляў лагераў.

Прыняты меры па забеспячэнні пуцёўкамі падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН. Асаблівая ўвага ўдзяляецца аздараўленню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у лагеры на летніх канікулах у бягучым годзе павялічаны на 14 працэнтаў да ўзроўню 2015-га. Так, са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патанненне адной пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем выдзяляецца Br1,6 млн, з дзённым знаходжаннем – Br660 тыс., у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не меншым за 9 дзён – Br680 тыс., у лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем – Br740 тыс. Упершыню ў Беларусі ўведзена асобная датацыя на пуцёўку ў спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем – яе памер складае Br1,8 млн.

Летам мінулага года было аздароўлена 362 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў (105,2 працэнта да плана). Аздараўленне школьнікаў традыцыйна праводзіцца таксама на асенніх, зімовых, вясенніх канікулах у лагерах з дзённым знаходжаннем і ў профільных лагерах.

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024