• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

ДАІ заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб дарожных правілах напярэдадні канікулаў

Понедельник, 23.05.2016 17:34. Category: Актуально    

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў нагадаць дзецям аб Правілах дарожнага руху напярэдадні летніх канікулаў, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«Несумненна, што бацькі павінны заўсёды нагадваць аб правілах, паколькі асноўны працэс выхавання дзіцяці праходзіць менавіта ў сям’і, хоць і ў школах, і ў дзіцячых садах педагогі разам з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі пастаянна робяць гэта. Летняя пара звязана з высокай рызыкай небяспекі для дзяцей, таму што ў многіх сем’ях яны застаюцца дома адны, пакуль бацькі на рабоце», — акцэнтавалі ўвагу ў дарожнай міліцыі.

«З надыходам доўгачаканых цёплых дзён і школьных летніх канікулаў у дзяцей з’явіцца шмат вольнага часу. Маршрут іх руху па вуліцах нашага горада ў сувязі з адсутнасцю заняткаў кардынальна зменіцца. Цяпер яны часцей будуць выязджаць на прагулку ў паркі і іншыя месцы адпачынку. Многія будуць у якасці сродку перамяшчэння практычна кожны дзень выкарыстоўваць веласіпед», — таксама адзначылі ў ДАІ.

У Мінску ў бягучым годзе зарэгістравана 10 ДТЗ з удзелам дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў (мінус 28,6 працэнта да 2015 года). Здарэнняў, у якіх дзеці загінулі, не зарэгістравана. Аднак 10 дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, з іх 6 — пешаходы, 3 — пасажыры, 1 — веласіпедыст. «Прычынай аварыі, як правіла, становіцца пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншай перашкоды, гульня на праезнай частцы, невыкананне вадзіцелямі правіл праезду пешаходных пераходаў», — растлумачылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Дарожная міліцыя нагадвае таксама, што з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!». Асноўная задача — прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, прыцягненне ўвагі вадзіцеляў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму на дарогах. «Асобная ўвага будзе ўдзелена правілам перавозкі дзяцей з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў», — зрабілі акцэнт у ДАІ. У дарожнай міліцыі падкрэслілі, што вадзіцелям трэба быць гатовымі да раптоўнага з’яўлення дзяцей на дарозе, асабліва паблізу кінатэатраў, паркаў, прыпынкаў грамадскага транспарту.

« Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў цяперашніх дэмаграфічных умовах няма
Глушчане выбралі сваіх дэлегатаў »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (336)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (273)
    • Гісторыя Глушчыны (110)
    • Год исторической памяти (39)
    • Духовность (149)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (245)
    • Общество (4 581)
    • Происшествия (358)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (315)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (282)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top