• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Культурнай сталіцай Беларусі-2017 стане Бабруйск

Четверг, 5.05.2016 12:15. Category: Актуально    

Культурнай сталіцай Беларусі-2017 стане Бабруйск. Такое рашэнне прынята 4 мая на калегіі Міністэрства культуры.

Прадстаўляючы прэзентацыю горада, намініраванага на статус «Культурная сталіца года», намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў адзначыў, што Бабруйск упершыню ўдзельнічаў у конкурсным адборы ў 2012 годзе. За мінулыя пяць гадоў горад правёў вялікую работу па ўмацаванні і развіцці базы ўстаноў культуры. З агульнага бюджэтнага фінансавання на развіццё і ўмацаванне базы ўстаноў накіравана больш як Br30 млрд.

Сёння ў Бабруйску ганарацца карціннай галерэяй, адкрытай у 2012 годзе. У яе калекцыі не толькі работы бабруйскіх мастакоў і керамістаў, але і творы ўдзельнікаў пленэру Art-Жыжаль з 18 краін, па выніках якога калекцыя папоўнілася больш як на 600 адзінак.

Як адзначыў Аляксандр Маркачоў, праведзены капітальны рамонт дзіцячай школы мастацтваў нумар 2 імя У.У.Алоўнікава. Гэта дало магчымасць арганізаваць у Год культуры першы адкрыты конкурс юных піяністаў імя Алоўнікава, ён сабраў прадстаўнікоў моладзі з усіх куткоў краіны. У Бабруйску нацэлены працаваць, каб конкурс атрымаў рэспубліканскі статус.

Акрамя таго, у бягучым годзе да Дня горада будзе адкрыты помнік пісьменніку, кінарэжысёру бабруйчаніну Эфраіму Сявелу. Будзе таксама ўстаноўлены памятны знак воінам-авіятарам, ён стане сімвалам памяці бабруйчан бацькам і дзядам, якія кавалі перамогу ў небе Айчыны. У 2017 годзе плануецца адкрыць Маладзёжны парк, ініцыятарам гэтага стала моладзь горада.

У вялікі сацыяльна-творчы праект штогод выліваецца канцэрт «Любімаму гораду прысвячаецца», які праходзіць па выніках работы народна-гаспадарчага комплексу горада.

Сярод устаноў адукацыі аб’яўлены конкурс па зборы матэрыялаў для выдання буклетаў «Нашы вядомыя землякі». Вынікі конкурсу будуць падведзены ў 2017 годзе, калі горад адзначыць сваё 630-годдзе. Вядуцца перагаворы з дачкой заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі Абрама Рабкіна аб перадачы творчай спадчыны мастака-патрыёта, які апеў сваю малую Радзіму. Гэта можа стаць упрыгажэннем мастацкага музея і гонарам Бабруйска.

Візітнай карткай горада стаў міжнародны фестываль «Вянок дружбы», які аб’яднаў пад дэвізам дружбы за 13-гадовую гісторыю 38 краін пяці кантынентаў. Упершыню за апошнія пяць гадоў удзельнікамі фестывалю сталі калектывы з Аўстрыі, Францыі, Бельгіі, Швецыі, Нідэрландаў, Іспаніі, Кіпра, ЗША, Кубы, Мексікі, Калумбіі, Ганы, Індыі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Ізраіля.

Ганаровы статус культурнай сталіцы года дасць магчымасць маштабна раскрыць патэнцыял горада, прыцягнуць увагу да яго гістарычнай спадчыны як беларусаў, так і замежных гасцей.

Як адзначыў, падводзячы вынік, міністр культуры Барыс Святлоў, важна таксама акрамя культурных мерапрыемстваў спланаваць мерапрыемствы ў іншых сферах жыцця. Аб’яўлены ў Беларусі Год культуры прадугледжвае прадстаўленне культуры ў шырокім сэнсе гэтага слова, а значыць, трэба максімальна аб’ёмна паказаць і іншыя сферы дзейнасці. Ён таксама прапанаваў апрабаваць у Бабруйску ідэю прысуджэння статусу «Ганаровы грамадзянін культурнай сталіцы Беларусі».

Праект «Культурная сталіца Беларусі» стартаваў у 2010 годзе. Першым гэтага статусу быў удастоены Полацк. Потым эстафету падхапілі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст. У бягучым годзе Маладзечна мае статус культурнай сталіцы Беларусі.

« Три встречи в одном агрогородке
Один коллектив — четыре награды »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (337)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (276)
    • Гісторыя Глушчыны (111)
    • Год исторической памяти (40)
    • Духовность (150)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (247)
    • Общество (4 593)
    • Происшествия (360)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (318)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (283)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top