• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Лёгкай службы і шчаслівага вяртання

Среда, 18.05.2016 08:00. Category: Общество    

Каля 30 юнакоў з Глускага раёна будуць накіраваны ва ўзброеныя сілы і іншыя воінскія фарміраванні падчас вясенняга прызыву. Адпраўкі пройдуць з 17 па 27 мая. А напярэдадні для ўсіх прызыўнікоў было наладжана ўрачыстае мерапрыемства, дзе іх віталі, віншавалі, давалі наказы і дапамагалі маральна настроіцца на ваенную службу.

Ці цяжка ім будзе? Так, цяжка, казалі былыя салдаты тэрміновай службы, але армія не толькі загартуе характар, зазначыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Слічонак, але і дасць новую спецыяльнасць, якая потым можа спатрэбіцца ў грамадзянскім жыцці, новы жыццёвы вопыт і новы статус — статус таго, хто служыў. Служыць нашы хлопцы будуць у войсках спецыяльнага прызначэння МУС, у паветрана-дэсантных, пагранічных, сухапутных войсках, у ракетных войсках і артылерыі, войсках Міністэрства ўнутраных спраў, іх чакаюць ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраная абарона, сказаў начальнік адасобленай групы Глускага раёна Бабруйскага ваенкамата Сяргей Корбут. І напачатку будзе цяжка, але цярпенне, упартасць і настойлівасць дапамогуць маладым салдатам пераўзысці сябе і праявіць свае лепшыя якасці, у гэтым няма сумнення, таму што для службы адабраны самыя лепшыя юнакі: са ста прызыўнікоў па фізічных і маральных характарыстыках служыць удастоены нямногія — толькі прыкладна трэцяя частка. Думаецца, сказаныя маёрам Корбутам словы кранулі і прызыўнікоў, і дапрызыўнікоў, якія таксама былі ў зале, бо гаварыў ён цёпла, шчыра, усё як ёсць, а гэта заўсёды знаходзіць водгук. Уважліва выслухалі юнакі і прывітальныя прамовы старшыні раённага савета ветэранаў Валерыя Сураўнёва, старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Юрыя Бучаня. Яны, афіцэры ў адстаўцы, добра ведаюць, якой нялёгкай бывае служба ў арміі, але прайсці гэту школу жыцця патрэбна, каб зразумець, чаго ты годны сам, адслужыш добра — табой будуць ганарыцца і твая сям’я, сябры, усе блізкія і ўвесь Глускі раён, а гэта дарагога вартае. Упэўнена, што з годнасцю будуць несці ваенную службу нашы юнакі, і Наталля Сушкевіч, маці прызыўніка, яна пажадала ім дастойна адслужыць і здаровымі і ўзмужнелымі вярнуцца дамоў, дзе іх заўсёды чакаюць і вельмі любяць. Як сказаў прызыўнік Сяргей Марціновіч, яны добра разумеюць важнасць і адказнасць салдацкай службы, але ўпэўнены, што гэты этап жыцця абавязкова патрэбна прайсці. Лёгкай службы ён пажадаў сабе і ўсім будучым салдатам, сваім землякам. Заўважым, што служыць глушчане будуць у Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Цэлі, Бабруйску і Барысаве.

Сустрэча ў глядзельнай зале раённага Дома культуры была шчырай і кранальнай, з музычнымі нумарамі, цёплымі словамі, падарункамі і стаўшым ужо традыцыйным фатаграфаваннем на памяць. Няхай яна будзе добрай і доўгай, салдацкая служба — лёгкай, а вяртанне дамоў — шчаслівым і радасным.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Вольгі ЧУЧВАЛ

« Кожаный мяч
У Беларусі прыняты папраўкі ў законы па пытаннях абароны дзяцей ад шкоднай інфармацыі »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (337)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (276)
    • Гісторыя Глушчыны (111)
    • Год исторической памяти (40)
    • Духовность (150)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (247)
    • Общество (4 593)
    • Происшествия (360)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (318)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (283)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top