Темы

Першы чэмпіянат Беларусі па міні-гольфе пройдзе 21 мая ў Магілёве

Першы чэмпіянат Беларусі па міні-гольфе пройдзе 21 мая ў Магілёве, паведаміў старшыня БСГА «Федэрацыя міні-гольфа» Вадзім Бягун.

«Правядзенне спаборніцтваў стала магчымым дзякуючы ўзвядзенню ў Магілёве першага ў краіне поля для міні-гольфа. Гэта пакуль адзіная такая спартыўная пляцоўка ў Беларусі памерам каля 20 сотак з 18 дарожкамі. Яно пабудавана за сродкі спонсараў і перададзена на баланс Магілёўскага гарадскога прадпрыемства «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў». Гэта спартыўная пляцоўка адпавядае ўсім міжнародным стандартам і дасць магчымасць прымаць тут спаборніцтвы самага высокага ўзроўню», — сказаў субяседнік.

У чэмпіянаце па міні-гольфе прымуць удзел каманды ад кожнай вобласці і Мінска. У складзе кожнай каманды па 4 чалавекі. Таксама пройдзе і асабістае першынство. Пераможцам уручаць спецыяльныя кубкі Федэрацыі міні-гольфа, дыпломы і памятныя прызы.

«Перад стартам спаборніцтваў, 20 мая, ва ўсіх удзельнікаў турніру будзе магчымасць азнаёміцца з новым полем і паспрабаваць свае сілы ў трэніровачнай гульні. Для жадаючых будуць праведзены майстар-класы», — сказаў субяседнік.

Вадзім Бягун адзначыў, што галоўная задача федэрацыі на бліжэйшую перспектыву — комплекснае развіццё інфраструктуры для масавасці і папулярызацыі гольфа ў Беларусі. Гэта перш за ўсё датычыцца абсталявання спецыялізаваных палёў і пляцовак для гульні ў міні-гольф. Акрамя Магілёва, аналагічныя пляцоўкі будуць створаны і ў іншых рэгіёнах краіны. «Мы прапануем у Магілёве пабудаваць другую аналагічную пляцоўку для міні-гольфа ў крокавай даступнасці. Гэта дасць магчымасць абласному цэнтру пазмагацца за права правесці ў 2018 годзе чэмпіянат свету па міні-гольфе», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, міні-гольф стаў папулярнай гульнёй сярод людзей, якія любяць спорт і актыўны адпачынак, а спецыяльныя дарожкі для офіснага і міні-гольфа ўжо ёсць у многіх кабінетах кіраўнікоў. «Міні-гольф — гэта не звычайны гольф у зменшаным фармаце. Гэта асобны і самастойны від спорту. У прывычным гольфе ігракі мяняюць клюшкі, а ў міні-гольфе — мячы. Акрамя таго, цяпер разглядаецца пытанне аб унясенні міні-гольфа ў праграму Алімпійскіх відаў спорту», — адзначыў Вадзім Бягун.

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем