• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Сустрэлі свята разам

Вторник, 17.05.2016 19:00. Category: Общество    

Ёсць асобнае свята для мам, асобнае для тат, братоў, дзядуль і ўсіх мужчын, для дзяцей таксама ёсць асобны дзень, яго адзначаюць на самым пачатку лета. І вельмі добра, проста цудоўна, што ёсць у нашым календары і агульнае для іх усіх, я б нават сказала, спецыяльнае, свята — Міжнародны дзень сям’і. Яно нагадвае нам, што мы не проста жанчыны і мужчыны, дзяўчынкі і хлопчыкі, калегі, аднакласнікі або аднакурснікі, — з усіх нашых сацыяльных роляў на першы план яно ставіць наш сямейны статус, прычым не кожнага паасобку, а саму сям’ю.

У Глускім раёне святочная сустрэча з гэтай нагоды была нала-джана 13 мая, і прайшла яна ва ўтульнай зале Калаціцкага СДК. Сюды былі запрошаны адзінаццаць сем’яў раёна, жывуць яны ў розных населеных пунктах, дарослыя і дзеці працуюць і вучацца ў розных установах, неаднолькавыя яны і па сваім складзе, але іх аб’ядноўваюць любоў, павага і дружба ўнутры сям’і, прыстойныя паводзіны за яе межамі, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў. Ды што там казаць — узорныя сем’і. На пачатку сустрэчы з прывітальнымі словамі да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Цімчанка. Ён падкрэсліў, што менавіта моцная і дружная сям’я дае маленькаму чалавеку магчымасць адчуваць сябе абароненым і потым, праз усё жыццё, дапамагае і падтрымлівае яго ў цяжкія хвіліны, з адносін у бацькоўскім доме фарміруецца стаўленне да жыцця, жыць і любіць чалавек вучыцца ў сваіх бацькоў. Дзмітрый Цімчанка падзякаваў татам і мамам за тое, што яны з’яўляюцца добрым прыкладам для сваіх дзяцей, і пажадаў, каб у іх дамах гучаў шчаслівы дзіцячы смех, панавалі любоў і згода.

Для ўдзельнікаў свята была падрыхтавана прыгожая канцэртная праграма ад раённага Дома культуры і школы мастацтваў, удала падабраныя песні і танцы стварылі сапраўды цёплую і душэўную атмасферу, у якой было хораша знаходзіцца і дарослым, і дзецям. Святочны настрой быў падтрыманы таксама і падарункамі ад раённага выканаўчага камітэта, іх атрымала кожная сям’я. Запланаваным нумарам праграмы было і традыцыйнае для такіх сустрэч агульнае фатаграфаванне. На жаль, мы не можам назваць герояў гэтага фотаздымка так, як яны на ім адлюстраваны, таму проста назавём усіх, хто быў запрошаны на гэта мерапрыемства. Гэта Ганна і Міхаіл Лазоўскія з вёскі Хваставічы і іх дзеці Ксенія, Цімафей і Ціхан. Марына і Андрэй Баркоўскія з Глуска і іх дзеці Юлія і Дзмітрый. Алена і Сяргей Пракопчык з Хваставіч і іх дзеці Антон і Паліна. Ірына і Сяргей Касцюкевіч з Каткі і іх дзеці Сцяпан, Аляксандр і Марыя. Таццяна і Леанід Кавалевіч з Засценка Усцярхі і іх сыны Уладзіслаў, Аляксей  і Павел. Наталля і Алег Жынько з Глуска і іх сыны Данііл, Усцін і Ульян. Святлана і Уладзімір Статкевіч з Глуска і іх сыны Канстанцін, Уладзіслаў і Павел. Ірына і Віктар Падгорныя з Завалочыц і іх дзеці Ніна, Вікторыя і Варвара. Таццяна і Алег Стругавец з Бабірова і іх дочкі Надзея і Кацярына. Наталля і Аляксандр Слабадзянюк з Клетнага і іх дзеці Аляксандр і Таццяна. Таццяна і Аляксей Елістратавы з Турыно і іх дзеці Вячаслаў, Вольга і Валянціна. Дзякуй ім, што прыйшлі на свята, дзякуй, што дружна жывуць і гадуюць добрых дзяцей. Няхай у гэтых і ва ўсіх сем’ях Глушчыны пануюць лад і згода, множыцца шчасце, расце дабрабыт.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Происшествия
Кожаный мяч »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (337)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (275)
    • Гісторыя Глушчыны (111)
    • Год исторической памяти (40)
    • Духовность (150)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (247)
    • Общество (4 592)
    • Происшествия (360)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (318)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (283)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top