Темы

У Беларусі будзе прапрацавана пытанне аб увядзенні абавязковага бацькаўскага водпуску

У Беларусі будзе прапрацавана пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення абавязковага бацькаўскага водпуску, паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Падпраграмай “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады прадугледжана ў 2016-2017 гадах прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькаў пры нараджэнні дзіцяці.

Паводле слоў Марыны Арцёменка, у водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў у 2015 годзе знаходзіліся 3 тыс. 97 мужчын (бацькаў і дзядуль). Усяго ж у водпуску па доглядзе дзіцяці ў мінулым годзе было 302 тыс. 360 чалавек. “Атрымліваецца, толькі 1 працэнт мужчын карыстаецца прадастаўленай заканадаўствам магчымасцю водпуску па доглядзе дзіцяці, – сказала прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны. – У грамадстве недаацэньваецца ўдзел мужчын у выхаванні дзяцей, недаацэньваецца і самімі мужчынамі”.

Спецыяліст дадала, што ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пачалі паступаць запыты ад дэпутатаў наконт увядзення абавязковага бацькаўскага водпуску.

Последние новости

Власть

Лукашенко: сотрудничество с Санкт-Петербургом для Беларуси – приоритет приоритетов

14 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость