Темы

У Беларусі пражываюць 13,7 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

У Беларусі, паводле даных на 1 красавіка бягучага года, пражываюць 13 тыс. 682 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.

Цяпер у Мінску жывуць два Героі Савецкага Саюза, якія атрымалі гэта высокае званне ў гады ВАВ, – Мічурын Васіль Сяргеевіч і Кустоў Іван Ільіч. У рэспубліцы сярод 9 тыс. удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны амаль 2,4 тыс. чалавек з’яўляюцца інвалідамі.

З-за старога ўзросту, хвароб, наступстваў раненняў з кожным годам ветэранаў ВАВ становіцца ўсё менш. Так, у 2015 годзе з жыцця пайшлі 3,3 тыс. ветэранаў вайны, у бягучым годзе – амаль 0,8 тыс. чалавек.

На 1 красавіка бягучага года ў рэспубліцы налічвалася амаль 3,8 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады вайны, а таксама больш за 240 чалавек, якія працавалі на аб’ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў, інтэрніраваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў.

У Беларусі на 1 красавіка было 59 чалавек, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. У краіне жывуць 560 чалавек, які працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаны медалём “За абарону Ленінграда”, знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”.

У рэспубліцы налічваецца менш за 800 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх наступствамі. Членамі сем’яў загінулых воінаў і партызанаў з’яўляюцца 784 чалавекі.

Былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання прызнаны 22,3 тыс. жыхароў рэспублікі.

Прававы статус і меры сацыяльнай абароны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны вызначаны законамі Рэспублікі Беларусь “Аб статусе Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы”, “Аб ветэранах”, “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”. У адрозненне ад іншых краін у Беларусі для ветэранаў вайны ўстаноўлены льготы па медыцынскім абслугоўванні, забеспячэнні лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні, прадастаўленні жылых памяшканняў, жыллёва-камунальных паслугах, па аплаце карыстання кватэрным тэлефонам, праездзе на пасажырскім транспарце. Акрамя таго, на іх распаўсюджваюцца льготы, прадугледжаныя падатковым, працоўным, пенсійным заканадаўствам.

Последние новости

Общество

Глусчане подключились к республиканскому субботнику

20 апреля 2024
Культура

Экскурсия глусских «арт-крошек»

20 апреля 2024
Актуально

В рамках акции Госэнергогазнадзор бесплатно проведет обследование вашего дома

20 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024