• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Беларусь на гэтым тыдні будзе знаходзіцца пад уладай цёплага паветра з Міжземнага мора

Пятница, 17.06.2016 14:52. Category: Актуально    

На гэтым тыдні Беларусь будзе знаходзіцца пад уладай цёплага паветра з Міжземнага мора, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«Сярэдзіна чэрвеня азнаменавалася паступленнем вільготнага і цёплага паветра чарнаморскага паходжання. Характар надвор’я змяніўся. Пад уплывам атмасферных франтоў у многіх раёнах нашай краіны прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, прагрымелі навальніцы, месцамі адзначаліся моцныя ліўні», — нагадала Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 17 чэрвеня, прыток паўднёвага цяпла ўзмоцніцца. Умовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Калінінградскай вобласцю. Ноччу ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём пераважна па заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы, днём — град. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Днём на большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра пад раніцу складзе 13-19 градусаў са знакам плюс, у разгар дня паветра прагрэецца да 24-29, а па паўднёвым захадзе рэспублікі — да плюс 30-33 градусаў.

У суботу, 18 чэрвеня, Беларусь апынецца на паўднёвай ускраіне цыклону, які пойдзе на Фінляндыю. «Пад уплывам франтальных раздзелаў ноччу на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, суботнім днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, у дзённы час у паўднёва-ўсходніх раёнах магчымы град. Месцамі ўзмоцніцца вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу чакаецца ў межах ад плюс 13 да 18 градусаў, днём — 22-28 градусаў цяпла. Па паўднёвым усходзе ноччу будзе 19-22 цяпла, днём тэмпература павысіцца да 29-30 градусаў», — расказала Святлана Рыбакова.

У нядзелю надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўднёвым усходзе краіны будзе адчувацца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту. Прагназуецца пераменная воблачнасць. «Пераважна па паўднёвым усходзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, днём дзе-нідзе магчымы град. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 19 градусаў. Удзень будзе 24-30 градусаў вышэй за нуль», — адзначыла галоўны сіноптык.

Паводле яе слоў, у панядзелак умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Еўропы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ў начны час складзе 13-20 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 23-29 градусаў, на поўдні — да 30-33 градусаў. У аўторак і сераду, 21-22 чэрвеня, наша рэспубліка застанецца пад уплывам вельмі цёплых, але няўстойлівых паветраных мас міжземнаморскага паходжання. Месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе ад плюс 14 да 21 градуса, днём тэмпература паветра падымецца да 24-30 градусаў, на поўдні краіны будзе 31-34 градусы вышэй за нуль.

« Станьте нашей «Автоледи»
Троицкая родительская суббота »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (336)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (273)
    • Гісторыя Глушчыны (110)
    • Год исторической памяти (39)
    • Духовность (149)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (245)
    • Общество (4 581)
    • Происшествия (358)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (315)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (282)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top